Знайсці
02.09.2023 / 07:41РусŁacБел

Ягор Марціновіч расказаў пра тое, ці заўсёды трэба казаць праўду ў калоніі

У сваім фэйсбуку Ягор Марціновіч, які адседзеў у Бабруйскай калоніі больш за год, піша, як абмяркоўваў з адным з турэмных начальнікаў, што казаць, калі прыедзе інспекцыя.

Экс-журналіст БТ Дзмітрый Лукша стаў адным з герояў прапагандысцкага фільма БТ, як жывуць «палітычныя» ў шклоўскай калоніі

— Вось калі хто-небудзь прыедзе і спытае, ты палітычны ці не, што ты адкажаш?

Вясной 2023 года таму мяне выклікалі да аднаго з турэмных начальнікаў Бабруйска. Сяджу я і думаю, што адказаць яму на гэта пытанне. Я ведаю, што я палітычны. Ён ведае, што я палітычны. Я ведаю, што ён ведае, што я палітычны. Дык навошта тады гэты цырк? Ёсць універсальны прамежкавы спосаб — паспрабаваць зліцца. 

— Ну… Гледзячы хто спытае…

— Ну вось я пытаюся.

Блін, не пракаціла) Заўсёды ж лепш казаць праўду, хіба не?

— Скажу, што палітычны. Я працаваў журна…

— Я ведаю, кім ты працаваў, не расказвай. Але хто цябе прызнаў палітычным?

Ё-маё, ну хто прызнае палітычным? Зразумела, што не суд Заводскага раёна Мінска. Канечне, Вясна. Ён гэта ведае не горш за мяне.

— Вясна.

— Ты што, выступаеш тут ад асобы экстрэмісцкай арганізацыі?

— Не, вы спыталі — я адказваю.

— Давай калі ты выйдзеш і апынешся не ў Беларусі, то будзеш казаць што хочаш. А калі нехта прыедзе сюды, то проста скажаш, што адбываеш пакаранне па артыкуле 216-2 і стаіш на ўліку як схільны да экстрэмізму і іншай дэструктыўнай дзейнасці. Так будзе лепш для ўсіх.

Паглядзеў я вось зараз фільм БТ пра палітвязняў, дзе няпраўда — прыблізна 83%. І вельмі парадаваўся, што здымачная група прыехала здымаць сваё пастановачнае кіно не ў тую калонію, дзе знаходзіўся я.

Чытайце таксама:

Па БТ паказалі, як жывуць палітычныя ў шклоўскай калоніі. Былыя палітвязні тлумачаць, што гэта насамрэч за корпус

Украіна, смерць Макея і Ціханоўская. Ягор Марціновіч напісаў, на якія тэмы забаранялі размаўляць у калоніі

Ягор Марціновіч пра сустрэчу з Івуліным: Як я выцягнуў шчаслівы латарэйны білет у СІЗА

«Я хачу сказаць ВЕ-ЛІ-ЗАР-НЫ дзякуй тысячам беларусаў». Ягор Марціновіч напісаў першы допіс пасля вызвалення

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
3
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
16
Абуральна
22
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера