Знайсці
01.09.2023 / 17:41РусŁacБел

Яшчэ 10 чалавек прызналі палітвязнямі, іх зноў больш за паўтары тысячы

Праваабаронцы з «Вясны» 1 верасня аб'явілі аб прызнанні палітычнымі зняволенымі яшчэ сямнаццаці чалавек. Агульная колькасць палітвязняў у Беларусі, паводле іх версіі, цяпер складае 1506 чалавек.

Імёны новых палітвязняў — Аляксей Аўдзееў, Дзяніс Хахлоў, Надзея Старавойтава, Вольга Новікава, Міхаіл Тумчонак, Кірыла Камароў, Вячаслаў Янюк, Андрэй Шашко, Аляксандр Пімашэнка, Сафія Багавец.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі, можна даведацца па спасылцы

Паводле праваабаронцаў, цяпер у Беларусі 1506 палітвязняў. Апошнім часам агульны рост іх колькасці не вельмі вялікі, і нават часам адзначаецца пэўнае зніжэнне. Але гэта не таму, што рэпрэсіі ў Беларусі меншаюць, — проста паралельна з новымі выпадкамі зняволення па крымінальных справах ідзе працэс вызвалення тых асуджаных, хто цалкам адбыў свой тэрмін. Таксама суды некаторым прысуджаюць «хатнюю хімію», пасля чаго чалавек выходзіць з-за турэмных сцен, таму больш не лічыцца вязнем.

Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні з палітычных прычын, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў нашмат большая. Пра вельмі многіх праваабаронцам проста нічога не вядома.

Спіс усіх людзей, афіцыйна прызнаных палітвязнямі ў Беларусі, глядзіце тут.

Чытайце таксама:

Намеснік дырэктара па ідэалогіі з Жодзіна памёр пасля затрымання — Motolkohelp

Жонку затрыманага на мяжы наваполацкага стаматолага аштрафавалі на 1100 рублёў

У Гродне затрымалі намесніка дырэктара крамы «Кліматмайстар»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930