Знайсці
01.09.2023 / 19:483РусŁacБел

У наступныя дзесяцігоддзі працаздольнае насельніцтва Польшчы можа скараціцца больш чым на трэць

Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Польшчы прадказвае значнае скарачэнне працаздольнага насельніцтва. Беларусы з украінцамі не дапамогуць. 

Як піша Bloomberg, вынікі даследавання Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Польшчы сведчаць аб тым, што колькасць працаздольнага насельніцтва краіны да 2060 года можа зменшыцца на 40% ад цяперашніх 22,2 мільёна.

Так, адпаведна нізкаму сцэнару колькасць працаздольных у 2060 годзе можа скласці ўсяго 13,3 мільёна чалавек. Высокі сцэнар прагназуе лічбу ў 16,6 мільёна (скарачэнне на 25%).

У ведамстве адзначылі, што ў 2022 годзе на 100 чалавек працаздольнага ўзросту (жанчыны 18—59 гадоў, мужчыны 18—64 гадоў) прыпадала 70 чалавек непрацаздольнага ўзросту (0—17 гадоў, 60+ / 65+).

У 2060 годзе гэты паказчык паводле асноўнага сцэнарыя можа скласці 105 чалавек.

У той жа час старэнне насельніцтва ў суседніх Украіне і Беларусі зменшыць колькасць працаўнікоў, якія патэнцыйна могуць прыехаць у Польшчу. Выхадам бачыцца адкрыццё краіны для большай колькасці мігрантаў з-за межаў Усходняй Еўропы.

Выданне адзначае, што прагнозы адлюстроўваюць змяншэнне нараджальнасці ў Польшчы і падкрэсліваюць палітычныя баталіі за адкрыццё шостай па велічыні эканомікі Еўрапейскага саюза для большай міграцыі. Падзенне, якое прагназуецца, прывядзе да большага ціску на польскую эканоміку і павысіць нагрузку на дзяржаўныя фінансы праз рост колькасці пенсіянераў.

«Для дасягнення больш высокіх узроўняў іміграцыі, якія дазволілі б хаця часткова кампенсаваць страты на рынку працы, спатрэбіцца большая дыверсіфікацыя краін паходжання імігрантаў. Гэта азначала б з'яўленне большай колькасці людзей з азіяцкіх або афрыканскіх краін», — цытуе Bloomberg справаздачу даследавання.

Як адзначае выданне, міграцыя — гэта цэнтральнае палітычнае пытанне ў Польшчы перад выбарамі ў кастрычніку. Партыя «Права і справядлівасць», якая цяпер знаходзіцца ва ўладзе, зрабіла антыімігранцкую рыторыку часткай сваёй нацыяналістычнай платформы. Такая пазіцыя сутыкнулася з эканамічнай рэальнасцю.

Bloomberg заўважае, што ў той час як Польшча трымае «дзверы зачыненымі», многія краіны на ўсходзе ЕС спакойна запоўнілі хранічны дэфіцыт на рынку працы рабочымі з нееўрапейскіх краін.

Чытайце яшчэ:

У Лодзі агенцтва працаўладкоўвала беларусаў, але фіктыўна

МЗС Польшчы правяло сустрэчу з прадстаўнікамі арабскіх краін наконт уцекачоў з іх на тэрыторыі Беларусі

Як выглядае эканамічнае супрацоўніцтва Польшчы з Беларуссю напярэдадні магчымага закрыцця межаў. Здаецца, Польшчы ёсць што губляць

Антось Жупран

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
5
2
Бобр/адказаць/
01.09.2023
Внимание вопрос, какие будут складки ЗУС? Уже берут от дохода, что дальше
01.09.2023
Миллион другой арабо-азиатов покончат быстро с польским национализмом😜
2
Freddy /адказаць/
01.09.2023
К тому времени большую часть работы начнут выполнят роботы, тенденция уже видна. Такое же количество население не надо будет удерживать в числе работающих. Уже сейчас существуют полностью автоматизированные рестораны быстрого обслуживания, селф чек ауты в магазинах полностью вытесняют касиров и продавцов. Не говоря уже про автоматизированные линии на заводах. Ромы с гобленами умоются своей злостью и встретят старость попердывая на старой лавке в сквере имени Дзержинского с бутылкой боярышника в кармане.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930