Знайсці
01.09.2023 / 13:231РусŁacБел

Украіна атрымала ад ЗША сістэмы VAMPIRE для барацьбы з расійскімі дронамі

Пентагон паведаміў, што згодна з кантрактам, заключаным яшчэ ў студзені, чатыры з 14 сістэм прыбылі ва Украіну летам і ўжо выкарыстоўваюцца. Астатнія павінны быць пастаўленыя да канца года.

Сістэма VAMPIRE — эфектыўны сродак барацьбы з беспілотнікамі. Фота: l3harris.com

Паводле даных Пентагона, на якія спасылаецца Bloomberg, украінскія войскі цяпер выкарыстоўваюць амерыканскую ракетную сістэму, вядомую як VAMPIRE, для знішчэння расійскіх беспілотнікаў.

VAMPIRE — партатыўная мнагамэтавая сістэма ўзбраення, распрацаваная амерыканскай кампаніяй аэракасмічных і абаронных тэхналогій L3Harris. Першы прататып сістэмы быў распрацаваны ў 2021 годзе. У 2022 годзе быў прэзентаваны ўдасканалены варыянт.

Сістэма дае сухапутным войскам хуткае, недарагое і эфектыўнае рашэнне для разгортвання ўзбраення, бо можа быць усталяваная на любую вайсковую або цывільную машыну, якая мае грузавую платформу, усяго за дзве гадзіны. Ёю можа кіраваць усяго адзін чалавек, а модульная і партатыўная канструкцыі дазваляюць аператару хутка хавацца, перамяшчацца і весці агонь.

Сістэма VAMPIRE спраектаваная як цалкам аўтаномная, якая можа ўключаць у сябе розныя датчыкі і пакеты ўзбраення ў залежнасці ад патрэб місіі.

VAMPIRE, якая пастаўляецца Украіне, абсталяваная сістэмай лазернага навядзення APKWS для некіравальных ракет Hydra 70, што дазволіць хутка адсочваць, пазначаць лазерам і паражаць наземныя і паветраныя цэлі, якія выходзяць за межы далёкасці дзеяння звычайнай зброі.

У спалучэнні з некантактным узрывальнікам VAMPIRE можа забяспечыць павышаную эфектыўнасць выбуху і лятальнасць. Некантактны ўзрывальнік дазваляе перахапляць беспілотнік з меншымі выдаткамі, чым іншыя метады, а дзякуючы лазернаму навядзенню ракеты, якое актывуецца пры запуску, не патрабуецца захопу цэлі перад запускам.

Як адзначае Bloomberg, у красавіку Пентагон заявіў, што заключыў кантракт на пастаўку Украіне 10 мабільных сістэм VAMPIRE з лазерным навядзеннем, але не агучыў дадатковай інфармацыі наконт іх.

У адрозненне ад асноўнай вайсковай дапамогі ЗША Украіне, якая паступае з існых запасаў, кантракт на сістэмы VAMPIRE коштам 40 мільёнаў даляраў непасрэдна закранае абаронную прамысловасць у рамках праграмы «Ініцыятыва садзейнічання бяспецы Украіны».

Чытайце яшчэ:

ЗША закупяць для Украіны ракеты AMRAAM. Што пра іх вядома 

Апублікавана ВІДЭА запуску новай украінскай ракеты

Украіна атрымае першыя дзесяць танкаў Abrams ужо ў гэтым месяцы

Антось Жупран

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
18
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4
03.09.2023
Ne razumeiu-kudy stolki uzbraennja ? geta z hopic na 2 Vainy !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031