Знайсці
01.09.2023 / 10:01РусŁacБел

Сёння — угодкі выхаду першага нумара «Нашай Долі» — прадвесніка «Нашай Нівы»

1 верасня 1906 года выйшаў першы нумар «Нашай Долі».

У гэты дзень пабачыў свет першы нумар «Нашай Долі». Праўда, першая легальная газета на беларускай мове праіснавала нядоўга. Свет пабачыла ўсяго 6 нумароў, якія выходзілі з верасня да снежня 1906-га, нагадвае «Будзьма».

Наклады канфіскоўваліся, на рэдакцыю, якая месцілася ў Вільні, накладаўся арышт, а выдавец урэшце атрымаў год турмы. Але менавіта тут дэбютавалі Якуб Колас, Цётка, Ядвігін Ш., а тэхнічнай працай займаліся браты Луцкевічы. 

У першым нумары газеты быў надрукаваны верш «Наш родны край», падпісаны псеўданімам Якуб Колас. Гэта і ёсць літаратурны дэбют класіка і першая згадка ягонага псеўданіма. 

«Наша доля» была, з аднаго боку, вострапалітычнай, заклікала да свабоды і роўнасці, адукацыі на роднай мове, крытыкавала цара. З іншага — змяшчала літаратурныя старонкі, аб’явы ды нават навіны медыцыны і прыкладной механікі. Ніколі раней па-беларуску не выходзіла нічога падобнага.

23 лістапада 1906 года па новым стылі выйшаў першы нумар «Нашай Нівы», газета выдавалася да 1915 года да пачатку акупацыі Вільні кайзераўскімі войскамі.

Чытайце таксама:

«У мэтах адарвання ад Расіі». Царская Расія ці лукашэнкаўская РБ: дзе «Нашай Ніве» працавалася лягчэй

Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?

Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера