Знайсці
03.09.2023 / 12:338РусŁacБел

Кіш з брокалі і памідорамі

Сняданак, абед ці вячэра, пікнік ці прыём гасцей — гэтая страва ідэальна пасуе на ўсе выпадкі.

Фота: Getty Images

Спатрэбіцца:

  • трохі мукі для пасыпкі паверхні
  • 375 г гатовага пясочнага цеста
  • 150 г брокалі, нарэзанай дробнымі суквеццямі
  • 3 сярэднія яйкі
  • 200 мл узбітых вяршкоў
  • 75 г сыру (напрыклад, чэдару), буйна нацёртага на тарцы
  • 2 ст. л. нарэзанай свежай зялёнай цыбулі
  • 150 г памідораў чэры, парэзаных
  • прыправы
  • зялёная салата для падачы

 

Як гатаваць:

  1. Разагрэйце духоўку да 200°C. Злёгку пасыпце працоўную паверхню мукой і раскачайце цеста, а потым выкладзіце яго ў форму дыяметрам каля 20,5 см. Добра пакаліце цеста відэльцам у розных месцах, каб яно «дыхала» падчас выпякання, а затым астудзіце на працягу 15 хвілін, каб трошкі зацвярдзела.
  2. Гатуйце ў духоўцы 15 хвілін ці даўжэй — пакуль бакі не застынуць, а аснова не стане пясочнай навобмацак. Дастаньце з духоўкі і адкладзіце ўбок. Паменшыце тэмпературу духоўкі да 160°C.
  3. Пакуль цеста выпякаецца, давядзіце да кіпення сярэднюю каструлю з вадой і варыце брокалі 3 хвіліны, пакуль яна не стане мяккай. Зліце ваду. У вялікай місцы ўзбіце яйкі, вяршкі, сыр, зялёную цыбулю і розныя прыправы. Адстаўце ўбок.
  4. Выкладзіце брокалі і памідоры ў цеста, якое знаходзіцца ў форме, потым заліце яечнай сумессю. Вярніце ў духоўку на 40 хвілін або пакуль пірог не застыне. Падавайце цёплым або пакаёвай тэмпературы з зялёнай салатай.

 

Больш рэцэптаў:

Як прыгатаваць ідэальную брокалі?

Рэцэпт на выхадныя. Кіш з сыру і цыбулі — простая французская страва

Адкуль узялася мода на боўлы і як самому скласці боўл

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
03.09.2023
антижир, nia vaša sprava, spynicie terror ! ☠️
1
антижир/адказаць/
03.09.2023
Жір, а скажите хоть раз (возможно это ваш последний шанс)
где плаваете [)] ви сейчас
03.09.2023
антижир, Mer de l'Ouest.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера