Знайсці
29.08.2023 / 09:328РусŁacБел

«У тыя дні людзі будуць шукаць смерці, але не знойдуць яе» — Мядзведзеў

Экс-прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў у сваім тэлеграм-канале чарговы допіс, аздобіўшы яго цытатамі з Бібліі, Леніна і Хрушчова.

Дзмітрый Мядзведзеў, фота: Contributor / Getty Images

«Украінскія злачынцы абвясцілі, што ім узгаднілі любыя ўдары па ўсім расійскім, «напрыклад, у Крыме». Калі гэта праўда (а сумнявацца цяпер няма прычын), то гэта прамы юрыдычны доказ саўдзелу Захаду ў вайне супраць Расіі на баку дзяржавы Сцяпана Бандэры», — піша Мядзведзеў і зазначае, што прадказанні апакаліпсісу ўсё бліжэйшыя.

Далей экс-прэзідэнт Расіі прыводзіць цытаты з Бібліі, Леніна і Хрушчова.

«У тыя дні людзі будуць шукаць смерці, але не знойдуць яе; пажадаюць памерці, але смерць уцячэ ад іх» (Адкрыццё. 9:6).

«Нас памятаюць, пакуль мы перашкаджаем іншым» (У. І. Ленін).

«Падабаецца вам ці не, але гісторыя на нашым баку. Мы вас пахаваем». (Хрушчоў).

Учора расійскі сатырычны сайт «Панарама» пажартаваў, што Дзмітрый Мядзведзеў узначаліў Міжнародную раду КВЗ замест Аляксандра Маслякова.

Чытайце таксама:

Мядзведзеў заявіў, што капітуляцыя Кіева адкрые шлях да міру

Мядзведзеў прагназуе Зяленскаму лёс Мусаліні

Мядзведзеў пагражае Украіне вайной без канца

Мядзведзеў расказаў дзецям, што ў Расіі «не здрыганецца рука» ўжыць ядзерную зброю

Мядзведзеў заявіў, што Украіны «не будзе на планеце»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
18
Ха-ха
12
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5
1
Уладзімір/адказаць/
29.08.2023
Гэта ён сябе сённяшняга мае на ўвазе!
1
Железный Дровосек/адказаць/
29.08.2023
Так это.. кажется совок похоронен,а не Запад,как хотелось бы медведевым. Все эти бульканья в луже имперских фантазий баранкина могут привести лишь к тому,к чему и пришёл совок. Как раз история на стороне нормального Мира,а не всех этих скоропортящихся тохтамышей.
0
Рил Дизайнер/адказаць/
29.08.2023
Максим Дизайнер, а ты тоже чтоли на стакан подсел как и твой кумир?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031