Знайсці
23.08.2023 / 12:5417РусŁacБел

Цыганкоў: На самай справе формула была такая — «мы сваю краіну ім, беларусам, не аддадзім»

Журналіст Віталь Цыганкоў разважае над тым, ці слушная фраза «Рэжым вядзе вайну з уласным народам».

Ахвяра разгону людзей, якія патрабавалі сумленнага падліку галасоў 9 жніўня 2020 года. Фота: «Наша Ніва»

«Рыхтаваўся да аднаго каментара ў тэлеэфіры, думаў над абвешчанымі тэмамі размовы, і ў галаву прыйшла вядомая фраза «Рэжым вядзе вайну з уласным народам».

І адразу падумалася, наколькі яна не падыходзіць для нашай сітуацыі.

Бо тыя, з кім змагаецца, каго рэпрэсуе сёння Лукашэнка, — гэта для яго не «ўласны народ». Для яго «ўласны народ» — гэта «русские со знаком качества», гэта тыя, для каго, як і для яго, Айчына ад Брэста да Уладзівастока, у каго «Масква ў галаве». А тыя, з кім ён змагаецца, — беларускамоўныя ці рускамоўныя, але арыентаваныя на Беларусь, — для яго варожы народ, «нацмены», як ён часта выказваўся.

Заўважце, нават розныя калягубазікаўскія каналы аддзяляюць, калі пішуць па-руску, «белорусов» ад «беларусов». Усё беларускае яны выкарыстоўваюць у здзеклівай форме — урэшце, Лукашэнка ўсё жыццё гэта рабіў, ужываючы слова «свядомыя». І цяпер яны сапраўды змагаюцца супраць любой праявы беларускасці, раней дазволенай і часам нават афіцыйнай.

Памятаеце, як увесь 2020 год Лукашэнка гаварыў, што «мы сваю краіну ім не аддадзім».

На самай справе формула была такая — «мы сваю краіну ім, беларусам, не аддадзім», — піша Цыганкоў.

Чытайце таксама:

«Як вас разумець, генерал?» Што значыць заклік Церцеля да кансэнсусу 

«Без нацыянальнага прымірэння нам не захаваць незалежнасці Беларусі». Іосіф Сярэдзіч выступіў са смелым адкрытым лістом

«Тожабеларусы». Новае жыццё палітычнага клішэ стагадовай даўніны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Янка/адказаць/
24.08.2023
РЛБ, Ідэя вельмі простая. Вяртанне да дэмакратычных выбараў і права вызваляе энэргію свабодных людзей, прымушае ўлады спрыяць гэтаму вызваленню і робіць краіну прывабнай для грашовага і тэхналагічнага інвеставання, што ў выніку робіць краіну канкурэнтаздольнай і падвышае дабрабыт яе грамадзян. І наадварот: колькі міністэрстваў і холдынгаў-шарашак у канцлягеры не рабі - станоўчага выніку ня будзе. Дэградацыю магчыма часова запаволіць  вонкавай падтрымкай праз павялічэнне балючасці абвалу, калі вонкавая падтрымка істотна скараціцца/скончыцца.
5
Anatol Starkou/адказаць/
24.08.2023
Янка, Божа мой, у якім міры жыве гэты чалавек, каб такое напісаць!
1. "любая дыктатура" 
Адкуль гэта слова ДЫКТАТУРА ўзялося і калі? 100 дзён пасля інаўгурацыі Лукашэнкі НІВОДНАЕ бчб СМІ ні сказала ніводнага дурнога слова ў бок Рыгоравіча, бо так іх навучыў Захад - першыя сто дзён не крытыкуюць прэзідэнта. Дадам: упершыню ў гісторыі нацыі, абранага кіраўніка ЎСІМ беларускім народам, то бок дэмакратычна.
А пасля сотні дзён бчб СМІ сарваліся з цэпу і носяцца з дыктатурай па сённяшні дзень.
А ў маіх любімых Штатах няма дыктатуры. Тут дэмакратыя. Так тутэйшыя СМІ кажуць свайму люду 250 гадоў. А хто вас, бчб дэмсілы і вашы бчб СМІ, падштурхнуў да думкі ўбіць у вашы галовы, галовы вашых рэдакцый, і, як следства, у галовы часткі народа, што на Беларусі дыктатура? Дакладны адказ ня ведаю, але думаю, што без Захаду і аднаго ведомага амерыканскага свабоднага радыё не абыйшлося. Бо каб рэдакцыя таго радыё з восені 1994 казала нам, што ў нас беларуская дэмакратыя, то не піла б тая рэдакцыя сёння чэскае піва, а балавалася б лідскім. Разам з беларускім народам.
.
2. "Але праз гады прыйшла новая генерацыя беларусаў"
Гэта генерацыя не з Месяца звалілася, а начыталася бчб прапаганды: "У НАС ДЫКТАТУРА, А НА ЗАХАДЗЕ ДЭМАКРАЫЯ". Пра гэта казаў вышэй. Мала таго, акрамя заходняй прапаганды тыпу РЫНАК ДАВАЙ, прыватную ўласнасць давай, Расію пасылаем лесам, ідзем у ЕС і НАТА і гд і т п. ГЭТА ГЕНЕРАЦЫЯ нічога свайго не прапанавала - толькі тое, што раіла заходняя і празаходняя прапаганда праз бчб СМІ. Я карацей называю гэту генерацыю - ЗОМБІ.
.
3. "У адказ рэжым пачаў кідаць іх у турмы, выштурхоўваць за мяжу"
Ну не зусім так. Спачатку рэжым распладзіў беларускіх сарасят і ўсё бчб. А потым, калі нажраўся сваёй жа свабоды слова разам з бчб, калі зразумеў, што ЗОМБІ жадаюць РЭВАЛЮЦЫІ = разбурэнняў, а не эвалюцыі і тварэння, праводзіў з песТнямі особо одаренных из них на Запад, Каб нажраліся бчб зомбі на практыцы заходняй дэмакратыі па самае не магу.
Я спачатку доўгі час не лічыў гэты крок улады правільным, бо яна ж сама правакавала ўзнікненне такой генерацыі, а потым стаў думаць, што зомбі за дзень-два не зменяцца. Дык няхай свае рэвалюцыі робяць у Польшчах ды Літувах. На котиках пусть тренируются, а не на белорусском народе.
.
4. "Дастаткова спыніць рэпрэсіі, вызваліць палітвязняў, даць магчымасць вернуцца палітуцякачам"
Щаз. Да таго ж я ня ведаю ніводнага паліт уцекача, пачынаючы з вясны 1996. Першыя двое былі дэзерцірамі. А астатнія - зомбі. БЧБ зомбі.
.
А пры бчб дэмакратыі было б інакш? Мяне, грамадзяніна РБ, яшчэ гадоў трыцацць - чатырнацць таму на форуме Свабоды нік Фрабел прапаноўваў не пускаць у Беларусь. За іншадумства. Што-небудзь з тых часоў у вас, дэмакраты, у адносінах да не бчб беларусаў змянілася? Дэмсілы, блін.


https://d367rzjs5oyeba.cloudfront.net/324709#startcomments"
https://d367rzjs5oyeba.cloudfront.net/324709#startcomments"
https://d367rzjs5oyeba.cloudfront.net/324709#startcomments"
26.08.2023
Самое затасканое и пустое лузерское бла-бла, не имеющее никакого отношения к реальности.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031