Знайсці
26.08.2023 / 21:053РусŁacБел

«Не ведаю, ці вернемся ў прафесію, але мы засталіся людзьмі». Успамін доктаркі пра нараджэнне медыцынскай салідарнасці

«У іх дрыжэлі вусны і ў вачах стаялі слёзы, бо такіх траўмаў яны не бачылі за сваю лекарскую практыку», — згадвае доктарка пра тое, што прымусіла медыкаў выйсці на вуліцы.

Фота: фэйсбук Ірыны Чатыркі

«12 жніўня 2020-га ў Менску выйшлі не толькі жанчыны з белымі кветкамі. Гэты дзень стаў днём нараджэння беларускай медычнай салідарнасці і супраціву, — піша ў фэйсбуку доктарка Ірына Чатырка. —

…Пасля працоўнага дня на праспект Дзяржынскага каля медычнага ўніверсітэта прыйшлі людзі ў белых халатах. У СМІ пісалі, што іх было каля 200. Я лічу, гэта вельмі шмат. Бо медыкі і выйшлі менавіта таму, што ведалі, што ўлада зрабіла з тымі, хто выходзіў у першыя паслявыбарчыя дні. Я памятаю, як муж, хірург аднаго мінскага шпіталя, пераказваў мне аповеды сталых лекараў пасля дзяжурстваў у тыя дні.

У іх дрыжэлі вусны і ў вачах стаялі слёзы, бо такіх траўмаў яны не бачылі за сваю лекарскую практыку. Медыкі сталі сведкамі злачынства ўлады супраць сваіх грамадзян.

Мы пачалі абмяркоўваць сярод калег, што трэба выходзіць, стваралі чаты. Напэўна, гэта адбывалася адначасова сярод вялікай колькасці людзей. Інфармацыя пра акцыю з'явілася раніцай 12.08. Тагачасны міністр аховы здароўя Каранік (які зараз суправаджае дыктатара на калгасных палетках і фермах) назваў яе «срежисированной».

Зараз магу распавесці гісторыю плаката «Остановите насилие», з якім выйшлі мы з мужам.

Я ў той дзень працавала. Па маёй просьбе дачка купіла ў ЦУМе тканіну і дома разам з сяброўкай зрабіла надпіс акрылавай фарбай. Фарба не паспявала высахнуць, дасушвалі фенам. Мы паехалі да ўніверсітэта на метро, каб, калі затрымаюць, машына была дома.

Пачалі даставаць плакат на выхадзе з метро. Мы хацелі хаця б паспець яго расцягнуць. Не ведалі, што нас чакае, ці дадуць сабрацца. Каля ўніверсітэта ўжо былі медыкі, яшчэ не шмат. Машыны сігналілі, на супрацьлеглым баку Дзяржынскага пачалі збірацца людзі з кветкамі. Медыкаў падыходзіла усё больш і больш. Эмоцыі зашкальвалі. Мы выйшлі! Нас шмат! Мы не баімся!

…Раптам на супрацьлеглым баку праспекта людзі пачалі разбягацца — з боку цэнтра ехалі аўтазакі. Яны праехалі крыху далей, развярнуліся і спыніліся каля нас. Некаторыя з медыкаў таксама кінуліся наўцёкі. Дзякуй, дарагія калегі, тым з вас, хто застаўся на месцы. Не магу апісаць словамі, што мы тады перажылі. Як гавораць, усё жыццё прамільгнула перад вачыма. Але мы засталіся і астатнія таксама пачалі вяртацца. Дзякуй усім вам! Я ўпершыню стала ганарыцца, што я — лекар.

….Прайшло тры гады. 7 месяцаў назад мы вымушаныЯ былі з'ехаць з Беларусі. Не ведаю, ці вернемся ў прафесію. Але ведаю, што мы засталіся людзьмі».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
29
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
8
Абуральна
5
14
злой шаман/адказаць/
26.08.2023
Всё это - липа. Солидарность была непрочной. Когда руководство больниц поднажало - врачи встали в обойму. Совесть совестью, но ковидные доплаты позволяли поднакопить денег на переезд в Польшу. Плевать на раненых "змагаров". Помёр Максим -- да и фиг с ним.
Сдались врачи, так почему не сдаться Губазику. Замордовать змагара. Или лишиться очереди на квартиру и пенсии. Выбор для белоруса очевиден. Врачи выбрали ковидные доплаты. Губазик свои 1800 рублей и милицейскую пенсию. Всем хорошо. Это не кончится никогда. 
0
Лепей ня будзе/адказаць/
31.08.2023
[Рэд. выдалена]
0
Арні/адказаць/
31.08.2023
[Рэд. выдалена]
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера