Знайсці
13.06.2023 / 22:3622РусŁacБел

«Ну што тут за праблема ўзгадніць нанясенне нейкага там удару?» Лукашэнка расказаў расійскай прапагандыстцы пра ядзерную зброю

Лукашэнка даў інтэрв'ю расійскай прапагандыстцы Вользе Скабеевай, падчас якога шмат чаго нагаварыў і пра ядзерную зброю, якую Расія неўзабаве мерыцца размясціць на тэрыторыі Беларусі.

Паводле версіі Лукашэнкі, гэтую зброю яму не тое што ніхто не навязваў, а ён нават яе з Пуціна ледзь не выбіваў, спачатку просячы, а пасля нават патрабуючы.

«Гэта было маё патрабаванне, гэта не Расія мне навязвала. Таму што з ядзернай дзяржавай ніхто ў свеце яшчэ не ваяваў», — растлумачыў свае матывы Лукашэнка.

«Вярні мне гэту пакуль зброю. Мне яе дастаткова. Не трэба стратэгічную. Яна мне навошта? З Амерыкай я ж не збіраюся ваяваць. Тактычнай цалкам дастаткова», — нібыта сказаў Пуціну Лукашэнка. 

Але пры гэтым згадаў, што ў краіне рыхтуюцца нібыта пляцоўкі і для стратэгічных ракет. Хоць увогуле «ў нас жа сховішчаў гэтых, як сабак на вёсцы», і «мы іх ужо сёння пяць-шэсць аднавілі».

Таксама Лукашэнка прызнаў, што ўжыванне Беларуссю расійскай тактычнай ядзернай зброі мусіць узгадняцца з Пуціным, але гэта, маўляў, можа быць зроблена адным званком.

«Калі пачнецца вайна, я што, буду глядзець па баках? Зняў трубку, дзе б ён ні быў, ён зняў. Ён патэлефанаваў, я зняў трубку, у любы момант, нават вось цяпер. Таму ну што тут за праблема ўзгадніць нанясенне нейкага там удару?» — сказаў ён.

Пры гэтым Лукашэнка дадаў, што тактычная ядзерная зброя, якая размяшчаецца ў Беларусі, маўляў, утрая больш магутная, чым бомбы, скінутыя ЗША ў 1945 годзе на японскія Хірасіму і Нагасакі.

Чытайце таксама:

Літва і Польшча заклікалі НАТА адказаць на размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі

ЗША не бачаць пагрозы ядзернай вайны з-за размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі

Размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі пачнецца пасля 7-8 ліпеня — Пуцін

Лукашэнка заяўляе, што кіраваць ядзернай зброяй будзе ён: «Ніякага вагання не будзе»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
43
Ха-ха
20
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
37
1
Жвір/адказаць/
14.06.2023
Рашка плянуе выкарыстаць тактычную ядзерную зброю па Ўкраіне з тэрыторыі Беларусі. Дзеля гэтага будуць разыграны правакацыі на Беларуска-Ўкраінскай мяжы. Масква ня бачыць станоўчых для сябе перспектываў у сваёй захопніцкай вайне супраць Украіны, таму рыхтуе ЗМЗ. Але удар у адказ хоча перавесьці на суседнюю краіну.
0
Ах, если бы мы не нанесли.../адказаць/
14.06.2023
Какого-то там удара - это он собирается вторую серию "превентивного удара" разыграть? Карты, на Беларусь готовилось нападение...
0
когда же вы уже проснетесь наконец ?/адказаць/
14.06.2023
"превентивный удар"
был отработан в Беларуси
летом 2020-го года

потом зимой 2022 в Украине
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031