Знайсці
11.06.2023 / 01:3518РусŁacБел

«Ганебная абыякавасць». Зяленскі асудзіў рэакцыю свету на разбурэнне Кахоўскай ГЭС

«Цяпер, на жаль, бачым, што на некаторых узроўнях у свеце ёсць проста ганебная абыякавасць да экацыду і чалавечай трагедыі, выкліканай расійскім тэрактам на Кахоўскай ГЭС», — заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сваім вячэрнім звароце да нацыі.

Уладзімір Зяленскі

«Калі міжнародныя арганізацыі, якія павінны абараняць жыццё ў глабальным маштабе, нават за тыдзень не паспяваюць сфармаваць і адправіць выратавальную місію на акупаваную тэрыторыю, калі некаторыя сусветныя суб'екты не наважваюцца выйсці нават з выразнымі і моцнымі заявамі, якія б асуджалі гэта чарговае расійскае злачынства вайны, тэрарысты проста падсілкоўваюцца гэтай слабасцю свету, гэтай абыякавасцю — яно іх заахвочвае. І гэта мы павінны пераадолець. І пераадолеем», — цытуе Зяленскага «Украінская праўда».

«Расійскія абстрэлы працягваюцца, а таксама [абстрэлы] эвакуацыйных пунктаў. Ніякай рэальнай дапамогі людзям у затопленых раёнах — не дзеля прапаганды, а дзеля людзей — Расія не аказвае. За гэта павінна быць асобная, справядлівая і жорсткая адказнасць расійскай дзяржавы і расійскага кіраўніцтва», — сказаў прэзідэнт Украіны.

Зяленскі падкрэсліў, што Украіна цісне і падахвочвае, каб міжнародныя арганізацыі, міжнародная падтрымка была на акупаванай частцы Херсоншчыны.

Ён адзначыў, што з падкантрольнай Украіне тэрыторыі Херсонскай і Мікалаеўскай абласцей эвакуявалі ўжо больш за 3 тысячы чалавек. А на акупаванай тэрыторыі «толькі на некаторых участках атрымоўваецца дапамагчы людзям — расейцы робяць усё, каб ахвяр катастрофы было як мага больш».

«І міжнародныя арганізацыі павінны працаваць там, дзе мы яшчэ не дэакупавалі нашы тэрыторыі. Кожнае жыццё важнае — уся Херсоншчына, увесь поўдзень. Кожны горад і вёска. Мы будзем рабіць усё магчымае і немагчымае, каб дапамога прыйшла ўсім нашым людзям», — падкрэсліў Зяленскі.

Раней Зяленскі заяўляў, што здзіўлены рэакцыяй ААН і Чырвонага Крыжа на падрыў Кахоўскай ГЭС.

У ноч на 6 чэрвеня 2023 года расейцы ўзарвалі Кахоўскую гідраэлектрастанцыю, разбурыўшы машынную залу і плаціну, станцыю немагчыма аднавіць. Абмяленне Кахоўскага вадасховішча пагражае бяспецы Запарожскай АЭС.

Падрыў Кахоўскай ГЭС выклікаў экалагічную катастрофу. Вада з вадасховішча пачала затапляць гарады і вёскі, пачалася эвакуацыя. У выніку падрыву дамбы Кахоўскай ГЭС пачаліся праблемы з падачай вады ў Крывым Рогу, Марганцы і Нікапалі.

Чытайце таксама:

Зяленскі пацвердзіў, што Украіна пачала контрнаступленне

Кахоўскую ГЭС падарвала расійская ДРГ — перахоп СБУ

Зяленскі: На чале Расіі стаяць нелюдзі, і гэта сёння найбольшая катастрофа для планеты

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
6
Абуральна
11
1
Бэнк оф Нью-Йорк /адказаць/
11.06.2023
Valadzimir, самокритика вам подходит - действительно, путинские прихлебатели, сворованное на России, вывезли почти всё в США, а часть - по другим странам и континентам😆😆😆!!!
3
Вабщчэ/адказаць/
11.06.2023
Для лукашистов, распространяющих фэйкишча!, .... спадар, ты не разумееш ангельскай мовы. Безумоуна, не было б уварвання, не было б и трагедыи на гэс. Але гэта агулам, а канкрэтна пра explosion на гэс яны не пацвярджаюць. Аддзяляй мух ад катлетау.
4
Вабшчэ/адказаць/
11.06.2023
Беларус , ... мая парада табе - не жадай никаму крыви и сьмерци, табе першаму вернецца. Усе што адбываецца - агульная наша трагедыя, нихто з 3 народау не выйдзе пераможцам. Peace
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930