Знайсці
10.06.2023 / 22:4413РусŁacБел

Заўтра па вуліцах Мінска пройдзе працэсія Божага Цела

У нядзелю, 11 чэрвеня, наступную пасля ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, якая сёлета адзначалася 8 чэрвеня, па вуліцах Мінска пройдзе традыцыйная Еўхарыстычная працэсія, паведамляе Catholic.by.

Мінулагодняя працэсія Божага Цела ў Мінску

Працэсію ўзначаліць мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі разам з генеральнымі вікарыямі архідыяцэзіі біскупамі Юрыем Касабуцкім і Аляксандрам Яшэўскім. У працэсіі таксама возьме ўдзел апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч.

Шэсце з Найсвяцейшым Сакрамантам па вуліцах беларускай сталіцы адбудзецца пасля святой імшы на цвінтары пры касцёле Найсвяцейшай Тройцы (Святога Роха) на Залатой Горцы (пр-т Незалежнасці, 44 А), якая распачнецца а 9-й гадзіне.

Адтуль працэсія пройдзе да плошчы Перамогі, далей — на Кастрычніцкую плошчу і завершыцца ля мінскага кафедральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9).

Па распараджэнні арцыбіскупа Станеўскага ў гэты дзень з 9:00 да 13:00 іншай святой імшы ў касцёлах Мінска не будзе.

Чытайце таксама:

У Польшчы ўпершыню прызначылі душпастыра для беларускай каталіцкай супольнасці

У Мінску могуць зачыніць яшчэ адзін касцёл?

У Магілёве падчас набажэнства граў на аргане сам мясцовы біскуп ВІДЭА

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Прошка /адказаць/
11.06.2023
Valadzimir, ВКЛ уже не существовало когда белорусские земли были присоединены к России. ВКЛ раннее потеряло независимость и оказалось в составе Польши.
1
Арэса/адказаць/
11.06.2023
Не удивлюсь, если Горливый там с яростным и безумным взглядом, и с крестом в руках рассекал.
0
спеўны сход /адказаць/
11.06.2023
А гэта ідэя! Трэба на ўсе хады хадзіць: на праваслаўныя, каталіцкія. А бы не ябацінскя харугвы. Але ж массоўка якая будзе!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера