Знайсці
10.06.2023 / 18:2826РусŁacБел

Ціханоўская ўручыла ўзнагароды сваякам беларускіх ваяроў, што загінулі ва Украіне

9 чэрвеня Святлана Ціханоўская наведала выставу ў Сейме Літвы, прысвечаную памяці беларусаў, якія змагаліся і загінулі ва Украіне. Там яна ад імя Аб'яднанага пераходнага кабінета ўручыла сваякам загінулых медалі «Гонар і годнасць», паведаміла прэс-служба Святланы Ціханоўскай.

Медалі атрымалі сваякі беларускіх герояў Міраслава Лазоўскага (Мыш), Васіля Парфянкова (Сябро), Івана Марчука (Брэст), Змітра Рубашэўскага (Ганс) і Паўла Суслава (Волат).

«За права народа вырашаць свой лёс змагаецца Украіна. І за гэтае права для Украіны і Беларусі змагаюцца беларусы, якія ваююць у складзе палка Каліноўскага, Беларускага добраахвотніцкага корпуса і іншых падраздзяленняў украінскай арміі. Гэтыя мужныя людзі бароняць не толькі Украіну, не толькі Беларусь, яны бароняць гонар і годнасць нашай нацыі», — сказала Ціханоўская.

Чытайце таксама:

«Я падзякавала добраахвотнікам за іх гераізм». Ціханоўская расказала пра анлайн-сустрэчу з каліноўцамі

Пра што каліноўцы гаварылі са Святланай Ціханоўскай?

Кіраўнікі Палка Каліноўскага пагаварылі са Святланай Ціханоўскай і «данеслі сваю пазіцыю»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Гонар і Годнасць! – Рэй!/адказаць/
11.06.2023
Вечная слава героям, што пайшлі паміраць каб жыла Бацькаўшчына.
0
Антон/адказаць/
11.06.2023
Света, спасиба, задарма ня нада.
0
Света/адказаць/
11.06.2023
Антон, вам ніхто і не прапаноўвае, дыхайце роўна
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера