Знайсці
10.06.2023 / 17:206РусŁacБел

Зяленскі пацвердзіў, што Украіна пачала контрнаступленне

Сілы абароны Украіны пачалі «контрнаступальныя дзеянні» супраць расійскіх войскаў, сказаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, адказваючы на пытанне карэспандэнткі выдання «Суспільне новини» падчас сумеснай з прэм'ер-міністрам Канады Джасцінам Трудо прэс-канферэнцыі ў Кіеве.

Фота: AP Photo / Efrem Lukatsky

У прыватнасці, карэспандэнтка адзначыла, што вядучыя сусветныя выданні пішуць пра пачатак украінскага контрнаступлення, а ў сеціве мільгаюць фота і відэа баёў з удзелам новай тэхнікі, перададзенай Украіне заходнімі саюзнікамі. Акрамя таго, напярэдадні прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што Украіна пачала контрнаступленне.

«Цікава, што Пуцін сказаў пра наша контрнаступленне. Важна, што Расія адчувае гэта заўсёды, што ім нядоўга засталося, на маю думку», — адзначыў Зяленскі.

Пасля таго прэзідэнт Украіны пацвердзіў, што ўкраінскія сілы абароны вядуць контрнаступленне супраць расійскіх войскаў.

«Контрнаступальныя дзеянні адбываюцца ва Украіне. На якой стадыі — я не буду казаць падрабязна. Лічу, што мы гэта ўсё будзем адчуваць», — падкрэсліў Зяленскі.

Таксама ён заклікаў давяраць толькі правераным і афіцыйным крыніцам інфармацыі.

«Я б не давяраў тым ці іншым тэлеграм-каналам. Асабліва Пуціну. Давяраць трэба нашым вайскоўцам. Я штодня на сувязі з нашымі камандуючымі: Сырскім, Тарнаўскім, Маскалёвым, Наевым, Залужным. Усе настроеныя пазітыўна. Так і перадайце Пуціну», — падсумаваў Зяленскі.

Чытайце таксама:

Украінцы ўдарылі Storm Shadow па пунктах размяшчэння ў Крыме

Сахашчык выконвае баявыя задачы на данецкім кірунку

У акупаваным Генічаску на Херсоншчыне і на Арабацкай стрэлцы ў Крыме прагучалі магутныя выбухі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Вільчаў/адказаць/
10.06.2023
Бачыма, што не так як жадалі. Піяр быў надта моцны пра контрнаступ. Нешта пайшло не так. Але паглядзім найдалей.
2
Надеюсь, всех фашистов выметут с Украинской земли./адказаць/
10.06.2023
И еще забавно заметить, что на данный момент за украинское наступление проголосовали 26, а против - всего 1. Как и ожидалось, ябатек примерно 3-4%. Думаю, что когда сам ябатька окажется в тюрьме, то ябатек помельче станет существенно меньше 3%.
Жыве Беларусь!
2
Отлично наступают./адказаць/
10.06.2023
Если будут по 1-2км в день продвигаться, то к концу года оккупантов в Украине не останется. А через два года Москву возьмут. А там и Сибирь сама отколется. А что не отколется, китайцы заберут.
И, конечно, никаких денег диктаторам. Ни в ближайшее время, ни позже. Тем более, через пару лет маленьким удельным русским княжествам будет не до Беларуси и ее диктатора. Да и полк Калиновского освободится. Так что - все идет по плану.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера