Знайсці
10.06.2023 / 12:0711РусŁacБел

Украінец задумаў уцячы з краіны. Ён прыхапіў з сабой фотапастку, а яна здымала ўвесь час яго маршрут

Атрымалася ганебная сітуацыя: збегчы не ўдалося, бо прыбор усё зафіксаваў і перадаў куды трэба.

56-гадовы жыхар Кіева спрабаваў нелегальна перасекчы мяжу з Венгрыяй і прыхапіў з сабой фотапастку памежнікаў, якую ўбачыў на дрэве. Камера анлайн зафіксавала маршрут парушальніка, таму яго хутка знайшлі памежнікі, паведамляе «Украінская праўда».

Ва Украіне забаронена мужчынам у прызыўным веку пакідаць краіну.

«Кемлівасць праявіў 56-гадовы кіевец пры спробе нелегальна прабрацца ў Венгрыю. Уцякаючы ад памежнікаў, мужчына заўважыў фотапастку і на ўсялякі выпадак прыхапіў яе з сабой. Атрымалася ганебная сітуацыя: збегчы не ўдалося, бо прыбор усё зафіксаваў і перадаў куды трэба», — гаворыцца ў паведамленні памежнай службы.

У прэс-службе Чопскага памежнага атрада кажуць, што мужчына забраў з сабой камеру, каб не пакінуць доказаў.

«Мужчына ішоў да мяжы і на самай мяжы спыніўся. Ён некаторы час хаваўся, каб адсачыць, ці няма паблізу памежнага атрада. Калі ён сядзеў, схаваўшыся ў кустах, на дрэве ўбачыў фотапастку. Яны не вельмі добра відаць, але калі глядзець некаторы час, то можна заўважыць.

Ён зразумеў, што гэта нейкая камера, якая яго здымае, і вырашыў, што калі яе забярэ, то не будзе ніякіх слядоў», — кажуць у памежным атрадзе.

Фотапастка зафіксавала, як мужчына ішоў да мяжы і як здымаў прыладу.

Гэтым часам памежнікі патрулявалі мясцовасць. Атрымаўшы інфармацыю з фотапасткі, падраздзяленне групы рэагавання накіравалася спыніць мужчыну.

Зараз кіеўца прыцягнуць да адказнасці не толькі за адміністрацыйнае, але і за крымінальнае правапарушэнне.

«Ён аформлены ў нас, бо спроба незаконнага перасячэння мяжы — гэта наша кампетэнцыя, адміністрацыйнае правапарушэнне. А наконт крадзяжу справу перадалі Нацпаліцыі.

У мужчыны былі пры сабе дакументы, таму я думаю, што яго ўжо адпусцілі. Але справа, вядома, будзе, бо гэта крадзеж. Справа яшчэ і ўскладняецца тым, што цяпер ваенны час», — дадала прэс-сакратар ведамства.

Калі суд дакажа віну мужчыны, то яму пагражае ад пяці да васьмі гадоў пазбаўлення волі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
23
Ха-ха
25
Ого
0
Сумна
7
Абуральна
2
10.06.2023
За жонкай пайшоу)))😁 паляки ужо гатовяцца кали хахлам границы адероют и бандэрауцы за жонками паедуть😁 Буде весела)
10.06.2023
Санта, братка, пільнуйце маіх камэнтароў і выкрывайце адсутнасьць камуністычнае сьвядомасьці ў мяне перад грамадзкасьцю. Дзякуй за турботы, ня лічыў, што такога варты, гадуеце маю пыху.
0
чорная быль/адказаць/
10.06.2023
Acab, а калі самі пагранічнікі гэтаму спрыяюць ? то шо тады ? 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930