Знайсці
10.06.2023 / 10:3511РусŁacБел

Грэта Тунберг правяла апошнюю школьную забастоўку

Ініцыятар руху Fridays for Future запэўніла, што працягне пратэставаць па пятніцах, але гэта будуць ужо не школьныя забастоўкі.

Грэта Тунберг. Фота: Michael Probst / AP

Шведская экаактывістка Грэта Тунберг у пятніцу, 9 чэрвеня, правяла сваю апошнюю школьную забастоўку ў абарону навакольнага асяроддзя, піша Deutsche Welle.

«251-ы тыдзень школьных забастовак. Сёння я заканчваю школу, таму больш не змагу страйкаваць за клімат. Гэта мая апошняя школьная забастоўка», — напісала Тунберг у твітары.

Пры гэтым 20-гадовая актывістка запэўніла, што працягне пратэставаць па пятніцах, хоць тэхнічна гэта ўжо будуць не школьныя забастоўкі. «У нас проста няма іншага выбару, акрамя як зрабіць усё, што ў нашых сілах. Барацьба толькі пачалася», — адзначыла яна.

Пратэст Грэты Тунберг

У жніўні 2018 года за тыдзень да парламенцкіх выбараў у Швецыі Грэта Тунберг упершыню выйшла на акцыю ў абарону клімату ў Стакгольме. 15-гадовая школьніца хацела прымусіць палітыкаў прыняць тэрміновыя меры, каб не дапусціць павышэння тэмпературы на зямлі больш, чым на паўтара градуса па Цэльсію. Неўзабаве іншыя школьнікі па ўсім свеце ўзялі прыклад з Грэты і па пятніцах, прапускаючы заняткі ў школе, пачалі выходзіць на акцыі ў абарону клімату.

Тунберг стала візітнай карткай глабальнага руху «Пятніцы дзеля будучыні» (Fridays for Future) і рупарам свайго пакалення, якое занепакоена наступствамі змянення клімату. Яна выступае на розных міжнародных канферэнцыях, сустракаецца з высокапастаўленымі замежнымі дзеячамі і прадстаўнікамі міжнародных арганізацый.

У 2019 годзе амерыканскі часопіс Time назваў Тунберг «Чалавекам года» за ўклад у барацьбу са змяненнем клімату і за тое, што яна стала прыкладам для прадстаўнікоў свайго пакалення ў розных краінах, далучыла іх да грамадскай дзейнасці.

«Шмат што змянілася з тых часоў, як мы пачалі, і ўсё ж нам трэба будзе яшчэ многае зрабіць», — напісала актывістка ў твітары, дадаўшы, што грамадства ўсё яшчэ «рухаецца не ў тым кірунку» ў плане стаўлення да навакольнага асяроддзя.

Чытайце таксама:

Часопіс Time назваў Чалавекам года Грэту Тунберг

Грэта Тунберг: Глабальнае пацяпленне не спыняецца, трэба працягваць барацьбу

Грэта Тунберг зарэгістравала сваё імя ў якасці гандлёвага знаку

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
9
Ха-ха
11
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3
3
Шо вы кловуны:)/адказаць/
10.06.2023
Жалю вартым прадстаўнікам народца спакою не дае шведская дзяўчына, якая можа і, што галоўнае, хоча пратэставаць, бо ў яе папросту ёсць на гэта права – і яна яго выкарыстоўвае напоўніцу. Ах як цяжка вылекаваць сссрнасць галаўнога мозгу, зашоранасць і зубаскальства з рабскай свядомасці:) Што за народ такі? Вядома: землякі!
10.06.2023
З Латвіі, эўрасацыялізм дасягнуў небывалых вышыняў у галіне агульна-адавязковай аднолькавай адукацыі, а таварыш ня ведае.
2
Дятел/адказаць/
10.06.2023
Шо вы кловуны:), и как успехи? Чего/нибудь добилась своими протестами? Её, кто не в курсе, структуры Сороса финансируют. Вот такая борьба.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930