Смог у Нью-Ëрку прымусіў людзей гугліць, як хутка прадаць дом
Пасля таго, як паўночны ўсход ЗША накрыў аранжавы смог, жыхары Нью-Ëрка сталі актыўна цікавіцца, як прадаць дом. Па звестках FindStorageFast, на гэтым тыдні запыт «прадаць дом хутка» вырас на 2 147%.
Скрын відэа
А яшчэ большую папулярнасць набыў запыт «ачышчальнік паветра», яго шукалі на 2 418% часцей, чым звычайна.
Аранжавы смог на ўсходнім узбярэжжы ЗША ўтварыўся з-за моцных лясных пажараў у суседняй Канадзе. Вялікія шлейфы забруджанага паветра, імаверна, распаўсюдзяцца на штаты Сярэдняга Захаду.
Смог парушае жыццё мільёнаў людзей, парушае рух паветра і прымушае людзей шукаць маскі для абароны ад каранавіруса.
Канада звярнулася па дапамогу для тушэння 400 лясных пажараў.
Чытайце таксама:
Cмог ад канадскіх лясных пажараў дасягне Нарвегіі
У Канадзе незвычайна моцныя лясныя пажары. Задымленыя нават Нью-Ёрк і Вашынгтон





