Знайсці
09.06.2023 / 16:367РусŁacБел

Агрэсіўны бабёр тры дні тэрарызаваў жыхароў Глушы на Бабруйшчыне. Але яму далі рады

Цэлыя тры дні звычайны бабёр трымаў у страху жыхароў пасёлка Глуша Бабруйскага раёна. Дзікая жывёліна шыпела, кідалася на прысутных і не пакідала аблюбаванага на ўскраіне вёскі месца, піша мясцовае выданне Komkur.info са спасылкай на прэс-службу мясцовага лясгаса.

Фота ілюстрацыйнае

Каб ліквідаваць небяспеку і для жыхароў, і для самой жывёліны, ляснічаму Ільі Дудалю прыйшлося прымяніць кемлівасць:

«Гэта быў малады бабёр, кілаграмаў пад 12. Хутчэй за ўсё, ён шукаў новае месца для жытла, вось і зайшоў у нізіну на ўскраіне пасёлка. Атрымалася, што з аднаго боку — дамы, з другога — дарога. Жывёліна спалохалася і баялася выйсці. Тут яго і пабачылі мясцовыя жыхары, але не змаглі прагнаць.

Бабры вельмі небяспечныя, яны могуць нанесці сваімі зубамі сур'ёзныя раны. Таму трэба быць асцярожнымі, не палохаць і не правакаваць іх.

Выязджаючы на месца, я ўзяў з сабой дзіцячую ванначку. Такім метадам раней лавіў гусей: памеры гусака і бабра падобныя.

Не губляючы ні секунды, падышоў да бабра і накрыў яго ванначкай. Потым папрасіў мясцовых жыхароў прынесці ліст бляхі і прасунуў пад ніз, атрымалася закрытая пастка.

Разам з ратавальнікамі мы акуратна пагрузілі бабра ў машыну і выпусцілі ў найбліжэйшай рэчцы».

Уся аперацыя, па словах відавочцаў, заняла 10 хвілін. 

Чытайце таксама:

На «Беларуськаліі» проста ў цэх завітаў бабёр ВІДЭА

Чаму ласі прыходзяць у горад?

Пад Бабруйскам бабёр забраўся ў двор. Што б ні рабілі, а сыходзіць не хацеў, нават ратавальнікі былі бяссільныя

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
скуралуп/адказаць/
09.06.2023
Эх, а нейкая пасялковая модніца магла б абзавесціся выдатным футравым капялюшыкам. Парачка ўзмахаў дрына прынеслі б не толькі цяпло ды радасць каханай жанчыне, але і месячны запас далікатэснага м'яса.

Беларусы, будзьма рашучымі!
1
бабр/адказаць/
10.06.2023
у беларусаў было забаронена забіваць баброў
вы - не беларус
10.06.2023
бабр, звіздежь
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера