Знайсці
09.06.2023 / 14:324РусŁacБел

У Кіеве будуць маліцца за Івана Мазепу. Анафема яму была абвешчана 300 гадоў таму

У Кіева-Пячэрскай лаўры ўпершыню ў гісторыі святыні адправяць паніхіду па яе мецэнату і гетману Івану Мазепу. Набажэнства адбудзецца 11 чэрвеня ў Дзень Усіх Святых ва Усіхсвяцкай царкве, пабудаванай за кошт Івана Мазепы.

Паніхіду правядуць з нагоды 325-годдзя асвячэння храма, піша «Украінская праўда».

«У гэты дзень упершыню ў гісторыі Кіева-Пячэрскай лаўры будзе адпраўлена паніхіда па яе мецэнату і гетману Івану Мазепу, які за нежаданне падпарадкоўвацца Масковіі яшчэ пры жыцці быў падвергнуты анафеме расійскай імперскай царквой. Ніводная з украінскіх цэркваў ніколі не прызнавала сілу гэтай анафемы, а ўкраінцы па ўсім свеце маліліся за яго спачын. Затое ў Маскоўскім патрыярхаце «праклінаць» Мазепу працягвалі і ў часы незалежнай Украіны, і нават пасля пачатку вайны ў 2014 годзе. Зараз гістарычная і духоўная справядлівасць будзе адноўленая», — напісана ў паведамленні ўкраінскай Царквы.

Паніхіда стане пачаткам адраджэння ва ўкраінскай лаўры традыцыі ўшанавання выбітных фігур нацыянальнай гісторыі і культуры.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
32
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
2
бабруйчанін/адказаць/
09.06.2023
???))) Плеткі майсы Каханец ..добра фаварыт пеці Першага меу ад яго шмат прывілегій мазепа здрадзіу ..государю)))На Масковіі падобнае ні даруюць у адроненні ад Рєчы Паспалітай дзе сына здрадніка багданкі хмяльніцкага прынялі
2
Ян Севярын Бакей /адказаць/
09.06.2023
Браты-украінцы, прынамсі, пасьлядоўныя і  дакладна ўсьведамляюць сябе этнасам са сваімі інтарэсамі, каштоўнасьцямі, героямі, (чаго ніяк нельга сказаць пра закатнабалотных тутэйшых, абыякавых абсалютна да ўсяго, што адбываецца ў сьвеце...ну, хіба па камандзе азьвярёнка гаўкнуць , пырскаючы шалёнай сьлінаю, на каго пакажуць у зомбаскрыні, але праз дзень ўжо і гэта забудуцца...)
2
.бабруйчанін/адказаць/
09.06.2023
Ян Севярын Бакей , Згодзен суседзі Беларусі з поудня паслядоуны у " здрадзніцтве" усім а па першае сваім сабе ..сваей Краіне Менавіта гєта мяне турбуе з 24 Лютага ..каб ні былі " паслядоуны" як і 100 год таму спачатку пятлюра пасля махна мішка япончік арцем харкавска данецкі..... І гєта зусім ні сарказм.Менавіта турбуе але як беларуса.і менавіта карысць дзля Беларусі ..Мужнасць Здольнасць Моц ЗСУ
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930