Знайсці
09.06.2023 / 14:163РусŁacБел

Жанчыну асудзілі на год калоніі за рэпост публікацыі з выявай надмагілля Лукашэнкі

У судзе Хоцімскага раёна асудзілі Аляксандру Хомчанку паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Алеся Парфяненка прызначыла Аляксандры год калоніі.

Аляксандру абвінавацілі ў тым, што яна, убачыўшы ў сацсетцы «Аднакласнікі» абразлівую публікацыю пра Лукашэнку, падзялілася ёю на сваёй старонцы.

Публікацыя змяшчала выяву надмагільнай пліты з фотаздымкам Лукашэнкі і негатыўны тэкст пад ёй. Як паведаміла на судзе жанчына, тэкст пад публікацыяй падаўся ёй забаўным, таму яна паставіла яму адзнаку «клас» і зрабіла рэпост на сваю старонку.

Жанчына цалкам прызнала віну і раскаялася ў здзейсненым.

Аляксандра мае сярэднюю спецыяльную адукацыю, беспрацоўная.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Беларус/адказаць
09.06.2023
[Рэд. выдалена]
1
Ня-на-вісць да рускагаміру /адказаць
09.06.2023
Якое надмагілле? Асфальтавай коўзанкай  прайсціся і ўсё.
09.06.2023
Ня-на-вісць // Zgodzen....Jasce zarana *JAGO* havac....
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930