Знайсці
09.06.2023 / 14:107РусŁacБел

Эканоміка перадусім — Наталля Качанава

Нарада старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай з кіраўнікамі сталіцы і адміністрацый раёнаў адбылася 9 чэрвеня.

Падыходзіць да канца першае паўгоддзе, і мы пачынаем абмяркоўваць пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, выкананне прагнозных паказчыкаў, — звярнулася да ўдзельнікаў нарады Н. Качанава. — Раней мы казалі, што Мінск павінен сур'ёзна дадаць па ўсіх паказчыках. Эканоміка перадусім. Пра гэта кажа Лукашэнка. Калі будзе працаваць эканоміка, мы выканаем усе сацыяльныя гарантыі, што абяцалі людзям. Таму сёння я акцэнтую ўвагу на асноўных пытаннях, якія стаяць перад намі».

Старшыня Савета Рэспублікі падкрэсліла, што сталіцы неабходна сур'ёзна павялічыць аб'ёмы выпуску прадукцыі, якая запатрабавана і мае рынкі збыту не толькі ў краіне, але і за яе межамі — у Расіі і іншых краінах. У Мінску гэта прадукцыя МАЗа, МТЗ, ААТ «Камволь» і інш.

— Лёгкая прамысловасць летась прыкметна павялічыла экспартныя пастаўкі, запатрабавана і прадукцыя МАЗа, патрэбныя аўтобусы, — адзначыла Н. Качанава. — Таму сёння трэба павялічваць вытворчасць, ставіць адпаведную задачу прадпрыемствам. Сёння акно магчымасцяў вялікае, у гэтым няма ніякага сумневу.

Чытайце таксама:

Колькі каштуе модны «лук» Качанавай?

Наталля Качанава расказала пра любімыя кнігі

«Гэта не пра нас — стылісты, візажысты…» Качанава раскрыла сакрэт свайго стылю

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
даведка/адказаць/
09.06.2023
Читаю, и тут до меня доходит, что Кочанову охраняют телохранители, чтобы на её жизнь не покусились чиновники.
0
Ядвига/адказаць/
09.06.2023
Примеряется к лукашиному креслу. Лексику и косноязычие и ненависть ко всему белорусскому уже переняла сторицей.
09.06.2023
Эканоміка перадусім, а таму рэжым Лукашэнкі: 1. Прынёс Беларусі санкцыі ў выніку злачынстваў супраць чалавечнасці; захопам самалёта; штучнага міграцыйнага крызісу; суадзелам ў вайне супраць Украины. 2. Знішчыў авіацыйную отрасль, IT отрасль, турызм, інвестыцыі, калійныя рынкі, ўстаноўчы гандаль з суседкай Украінай. 3. У выніку тэрору знішчыў медыцыну і ў выніку вымушанай эміграцыі з краіны выехала больш за 100 тыс моладзі, спецыялістаў, медыкаў, праграмістау іх сямей і дзяцей. 4. Пасадзіў у турмы думаючых людзей і спецыялістаў якія прынасілі краіне падаткі, прымалі ўдзел у працы і ВУП. 5. Прынёс Беларусі страты на мільёны даляраў што месяц і на мільярды даляраў што год. 6. Знішчыў банкаўскі сектар. 7. Знішчыў спорт. 8. Знішчыў адукацыю. 9. Знішчыў армию. 10. Загнаў краіну у залежнасць ад Масковіі і ў афрыканскую галечу..... А таму ў мяне асноўнае пытанне пра што там трындзіць гэта мадам каналізацыя прадстаўнік неоегетымнага і злачыннага рэжыму?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера