Знайсці
09.06.2023 / 12:493РусŁacБел

Вярхоўны суд Нідэрландаў пастанавіў вярнуць Украіне скіфскае золата з крымскіх музеяў. Справа цягнулася дзевяць гадоў

Вярхоўны суд Нідэрландаў зацвердзіў рашэнне, прынятае судамі папярэдніх інстанцый, аб перадачы калекцыі скіфскага золата з музеяў Крыма Украіне.

Фота: perekop.ru

Калекцыя скіфскага золата, якая ўключае больш чым дзве тысячы экспанатаў з чатырох крымскіх музеяў і аднаго кіеўскага, была выстаўлена ў музеі Аларда Пірсана ў Амстэрдаме з 7 лютага па 31 жніўня 2014 года. Пасля анексіі паўвострава Расія настойвала на вяртанні калекцыі, Украіна аспрэчыла гэтую пастанову, нагадвае тэлеканал «Дождь».

У снежні 2016 года акруговы суд Амстэрдама пастанавіў вярнуць золата Украіне. У кастрычніку 2021 года пасля таго, як крымскія музеі абскардзілі гэтае рашэнне, яго зацвердзіў Апеляцыйны суд, пасля чаго справа была накіраваная ў апошнюю інстанцыю — у Вярхоўны суд краіны.

У МЗС Расіі пастанову аб перадачы скіфскага золата Украіне назвалі палітычна матываванай. «Галандскія суддзі цалкам праігнаравалі той бясспрэчны факт, што скіфскае золата — гэта культурна-гістарычная спадчына народаў Крымскага паўвострава, на якім былі выяўленыя гэтыя артэфакты і якія яго ніколі не пакідалі», — заявіла прадстаўніца МЗС Марыя Захарава.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, каментуючы пастанову Апеляцыйнага суда, заявіў, што гэта «доўгачаканая перамога Украіны».

«Мы заўсёды вяртаем сваё. Спачатку вернем скіфскае золата, а потым і Крым», — сказаў Зяленскі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
13
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
09.06.2023
Jak *vjarnuc* ? A sto *z voza upala-to prapala*.....Jak ?
2
Элачка/адказаць/
09.06.2023
Такое адчуванне, што “mikola” - гэта прымітыўная нейрасетка па генерацыі рандомных каментароў))
1
mikola ramanau/адказаць/
09.06.2023
Элачка, //Vy ZARTY kali nebudz navuczycesja RAZUMEC ?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930