Знайсці
09.06.2023 / 12:364РусŁacБел

Храналогія канфлікту ў «Байполе» — што за чым адбылося

Коратка пераказваем асноўнае з канфлікту, які разгарэўся ў «Байполе» — аб'яднанні былых сілавікоў, створаным у 2020 годзе.

Аляксандр Азараў і Мацвей Купрэйчык. Фота: «Наша Ніва» і скрын ютуб-канала «Краіна для жыцця»

Доступ да сацсетак «Байпола» Аляксандр Азараў, імаверна, страціў тры дні таму. У аўторак, 6 чэрвеня, свой зварот ён апублікаваў у тэлеграм-канале «Мая краіна Беларусь». Там Азараў сказаў, што не ўсе супрацоўнікі згодныя рэгулярна праходзіць паліграф і папрасіў грамадскасць выказацца на гэты конт: ці абавязкова праходзіць палітычным і грамадскім лідарам дэтэктар хлусні?

У чацвер з'явілася новае відэа ад Азарава. Ён заявіў, што супрацоўнік «Байпола» Мацвей Купрэйчык, які раней разам «з групай асоб» адмовіўся прайсці праверку на паліграфе, быў звольнены, але пакінуў сабе доступ да сацсетак арганізацыі.

Скрын звароту

Пазней увечары сваю версію ў тэлеграм-канале «Байпола» апублікаваў Купрэйчык. Ён пацвердзіў раскол у арганізацыі, але прычыны назваў іншыя. Паводле версіі Купрэйчыка, у часткі байполаўцаў узніклі пытанні да Азарава наконт празрыстасці фінансавай дзейнасці фонду «Байпол». Азараў нібыта ўхіліўся ад адказаў і чатыры дні хаваўся ад калег. Тыя ў выніку (па словах Купрэйчыка, у апазіцыі да Азарава 80% калектыву) выключылі яго і Станіслава Лупаносава з аб'яднання «Байпол» і заявілі, што ён наогул не стаяў ля вытокаў аб'яднання.

Купрэйчык пазней патлумачыць, што раней двойчы праходзіў паліграф, а цяперашняе патрабаванне Азарава прайсці яго зноў лічыць надуманым і не давярае яму.

Потым з заявай выступіў Аб'яднаны пераходны кабінет, які паведаміў, што пачаў праверку па гэтай сітуацыі. Прыярытэтам у Кабінеце назвалі бяспечнае захаванне ўсёй інфармацыі, атрыманай «Байполам» у працэсе дзейнасці.

У пятніцу, 9 чэрвеня, у тэлеграм-канале «Байпола» з'явіўся зварот спецпадраздзялення «Атам», створанага «Байполам».

Скрын відэазвароту «Атама»

«Большая частка падраздзялення цяпер на баявых пазіцыях. Мой пазыўны «Ніл». Мы патрабуем ад ужо былога прадстаўніка «Байпола» Аляксандра Азарава спыніць распаўсюджванне ў СМІ хлусні ў дачыненні да супрацоўнікаў Аб'яднання сілавікоў Беларусі «Байпол», а таксама неадкладна выдаць усю фінансавую дакументацыю аб дзейнасці арганізацыі і кампенсаваць прычыненую шкоду», — гаворыцца ў відэазвароце.

Пытанні, якія пакуль застаюцца без адказу, — у чыіх жа руках даныя людзей, які звярталіся ў арганізацыю, ці абароненыя даныя тых, хто пісаў у чат-бот плана «Перамога»? «Наша Ніва» звярталася з гэтымі пытаннямі да абодвух бакоў канфлікту, але пакуль не атрымала ўцямнага адказу.

Гэтаму расколу ўжо паспела парадавацца лукашэнкаўская прапаганда і такія чальцы апазіцыі, як Валер Цапкала і Дзмітрый Балкунец. Яны прапаноўваюць свае версіі і намякаюць, што ў «Байполе» ёсць агенты (праўда, каму гэту ролю прыпісаць, пакуль аднадушна не вызначыліся).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
даведка/адказаць/
09.06.2023
Мы знаем, что в «Байпол» бывшие прокуроры, оперативники милиции, сотрудники ГУБОПиК, несколько следователей СК и знаем, кто они конкретно, но Тимановская на польском телевидении рассказала о своём контакте с неким бывшим сотрудником КГБ в BYPOL, о котором мы все до сих пор ничего не знаем...
0
даведка/адказаць/
09.06.2023
Из конфликта в BYPOL известно, что более-менее компьютером умеют пользоваться двое: Купрейчик и Лупоносов.
2
Больш ніякага даверу./адказаць/
09.06.2023
Беларускія сілавікі - яны і у́ апазіцыі сілавікі. Пасля такога грандыезнага канфлікту у Байпол, наступствы якога невядомыя, а перад гэтым - грандыезны правал з губашлепікам які кіравау́ ЧКБ і пасадзіу шмат людзе -- больш у мяне давеоу да усіх гэтых "замежных" "беларускіх" "сілавікоу" няма. Больш нікуды ніхто свае дадзеныя не перашле. И давер прыдзецца узнауляць вельмі доуга. Доугія гады!!!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера