У Наваполацку затрымалі двух музыкаў
Напярэдадні фестывалю індзі-поп у Наваполацку адбыліся затрыманні вядомых у горадзе музыкантаў — вакаліста Detroit Hills Аляксея Запасніка і басіста BTTF Арцёма Новікава.
Затрыманне адбылося 6 чэрвеня. Па якім адміністрацыйным артыкуле пакаралі музыкаў, пакуль невядома, піша «Вясна».
Паведамляецца таксама, шта пасля адміністрацыйнага арышту на волю выйшаў яшчэ адзін наваполацкі музыкант — барабаншчык гурта «Паранойя долс» Дзмітрый Шалак.






Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Як пачаць жыццё з нуля ў новай краіне, калі табе глыбока за 65. Гісторыя двух акцёраў з Гродна
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера