Знайсці
08.06.2023 / 19:4111РусŁacБел

Карпенка: Участак для галасавання — не месца для дэманстрацыі палітычных поглядаў

Кіраўнік Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Ігар Карпенка патлумачыў, чаму людзям нельга фатаграфаваць запоўнены бюлетэнь, і пры гэтым адкрыта прызнаў, што выбары па-беларуску — пра што заўгодна, але не пра выяўленне палітычных поглядаў і прыхільнасцяў. 

Выступаючы ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1», Карпенка прыгразіў тым, хто будзе фатаграфаваць бюлетэні, завядзеннем адміністрацыйных спраў і штрафамі. Бо, маўляў, гэта агітацыя і парушэнне таямніцы галасавання.

На думку лукашэнкаўскага чыноўніка, участак для галасавання — тое месца, дзе нельга дэманстраваць свае палітычныя прыхільнасці.

Гэта толькі «месца, куды ідуць грамадзяне з рознымі меркаваннямі, з рознымі пазіцыямі і дзе выказваюцца ў выглядзе запоўненага бюлетэня ва ўмовах тайнага волевыяўлення», — заявіў Карпенка.

Забарона на фатаграфаванне бюлетэня прадугледжаная абноўленым Выбарчым кодэксам. 

Чытайце таксама:

Старшыня ЦВК Ігар Карпенка: Хочацца выбарчай стабільнасці

Карпенка: На выбарах 2024 года не будуць уводзіць электронную сістэму галасавання, каб не пазбаўляць беларусаў свята

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Янка/адказаць/
08.06.2023
Антон, нешта я ня памятаю, каб у пералічаных вамі краінах выбары ператвараліся ў цалкам непразрыстую для грамадства спецаперацыю рэжыма па захаванню ўзурпацыі ўлады, наймацнейшых апанентаў рэжыма арыштоўвалі і адхілялі ад выбарчай гонкі на падставе хлуслівых абвінавачванняў, а пераможцаў незаконна затрымлівалі пад час наведвання ЦВК, адкуль дэпартавалі.
0
часто период/адказаць/
09.06.2023
А отсутствие шторок в кабинках это что? Авидео можно? А негласно? А можно портативным сканером свою бюллетень? А если хочу фото "выборы для меня всегда праздник" А наливать будут на участках или отменили?
1
Голосуй, не голосуй/адказаць/
09.06.2023
Все равно получишь уй.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера