Знайсці
08.06.2023 / 17:4613РусŁacБел

Маршруткі і таксі паставяць пад поўны кантроль сілавікоў. Пасажыраў будуць запісваць на відэа

На прававым форуме Беларусі выстаўлены на грамадскае абмеркаванне праект указа Аляксандра Лукашэнкі «Аб аўтамабільных перавозках пасажыраў», які сярод іншага прадугледжвае стварэнне адзінага дзяржаўнага рэестра маршрутак і таксі.

У дакуменце зафіксуюць звесткі аб перавозчыках, транспартных сродках, кіроўцах, дыспетчарах таксі і дыспетчарах перавозак пасажыраў. Без уключэння ў рэестр кіроўцы і перавозчыкі працаваць не змогуць.

Уключэнне ў рэестр плануецца зрабіць платным. За ўнясенне інфармацыі пра кіроўцу давядзецца заплаціць 1 базавую велічыню, пра транспартны сродак — 2 базавыя, пра кампанію-дыспетчара — 100 базавых велічынь. За змяненне звестак у рэестры прадугледжваецца аплата памерам ад 0,5 да 1 базавай велічыні.

Таксама дыспетчары і перавозчыкі будуць абавязаныя:

  • выкарыстоўваць для працы толькі праграмы і інфармацыйныя рэсурсы (у тым ліку праграмы для атрымання замоў ад кліентаў), размешчаныя на беларускіх серверах і зарэгістраваныя ў адпаведных дзяржаўных рэгістрах. Выкарыстанне іншых інфармацыйных сістэм забараняецца, у такім выпадку дзейнасць будзе карацца як незаконныя перавозкі. У тым ліку нельга карыстацца замежнымі праграмамі і кіроўцам;

  • фіксаваць усе замовы, у тым ліку атрыманыя анлайн, і весці іх улік, захоўваць інфармацыю пра замовы пяць гадоў;

  • даваць сілавікам, а таксама кантралюючым і іншым датычным дзяржаўным органам доступ да інфармацыі аб замовах і інфармацыі ў асабістым кабінеце перавозчыка. Гэты доступ павінен быць бясплатным і дыстанцыйным на працягу 24 гадзін у дзень. Гэтыя рэсурсы і базы звестак павінныя быць тэхнічна размешчаныя на тэрыторыі Беларусі;

  • устанавіць у салонах машын і аўтобусаў камеры для відэафіксацыі працэсу перавозкі пасажыраў. Захоўваць запісы перавозчыкам на працягу месяца і толькі на рэсурсах, размешчаных у Беларусі.

Чытайце таксама:

Пад Рагачовам маршрутка з пасажырамі перавярнулася некалькі разоў — пяць чалавек у бальніцы

Зноў хочуць унесці папраўкі ў закон аб дарожным руху

Мінтранс прапанаваў забіраць маршруткі ў несумленных перавозчыкаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Правдоруб /адказаць/
08.06.2023
Передвижения в такси и сейчас можно отследить) Если только кататься с бомбила и, то нет.
08.06.2023
можа так и трэба... 
0
Анёлак/адказаць/
10.06.2023
маразму нет предела, ідзем да оруэлаўскага 1984. Там камэры ў кватэрах былі. Чалавек зарадку рабіў, а яму - "кепска робіш, не лянуйся":
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера