У Баранавічах студэнтку асудзілі за абразу Лукашэнкі проста ва ўніверсітэце
У Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце адбылося выязное пасяджэнне суда Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы па справе аб абразе Лукашэнкі паводле ч.1 арт. 368 КК, пра гэта піша «Вясна». Судзілі студэнтку гэтай навучальнай установы.
Суд у Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце
18-гадовай студэнтцы Аліне Коваль прызначылі два гады абмежавання волі без скіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»).
Паводле версіі абвінавачвання, дзяўчына, знаходзячыя ў інтэрнаце, 26 верасня 2022 года пакінула ў адным з тэлеграм-чатаў «абразлівы каментар» пра Лукашэнку.
Пасяджэнне суда непасрэдна ў ВНУ праходзіла па ініцыятыве пракуратуры. Прысуд вынес суддзя Мікалай Кміта.
Чытайце таксама:
«Жонцы псіхалагічна з трыма дзецьмі складана». Андрэй Дзмітрыеў чакае разгляду апеляцыі
Берасцеец атрымаў год калоніі за адно абразлівае слова на адрас Лукашэнкі





