Знайсці
08.06.2023 / 15:077РусŁacБел

Стала вядома, скуль узялася сыравіна для «сідру», ад якога ў Расіі памерла больш за 30 чалавек. І гэта неймаверна

Як паведамілі ў МУС Расіі, небяспечную спіртазмяшчальную вадкасць, з якой рабілі смяротны «сідр», скралі са складоў МУС.

Крадзеж выявіўся ў выніку вывучэння каналаў паступлення небяспечнай вадкасці на вытворчасць напояў маркі «Містар сідр».

У выніку паліцэйскія высветлілі факт крадзяжу спіртазмяшчальнай вадкасці са склада аддзялення МУС Расіі па Самарскай вобласці. 

Гэтая партыя захоўвалася на складзе з 2012 года, пасля таго як яе канфіскавалі падчас праверачных мерапрыемстваў.

За крадзеж затрыманыя двое жыхароў Самары і сяржант паліцыі, які ахоўваў склад і прапусціў зламыснікаў на яго тэрыторыю, пра гэта паведамляе РБК.

Кіраўнік МУС РФ звольніў намесніка начальніка ГУ МУС Расіі па Самарскай вобласці Юрыя Сафронава. 

Пра першыя выпадкі атручвання стала вядома 5 мая. Ужо тады колькасць памерлых дасягнула 16 чалавек. Улады заблакавалі па ўсёй Расіі абарот прадукцыі ТАА «Андзі», якое вырабляла «Містар сідр».

СК паведаміў, што індывідуальны прадпрымальнік, чыя кампанія вырабляла сідр, затрыманы. 

ТАА «Андзі» была зарэгістраваная ў канцы 2021 года, яе заснаваў Анар Гусейнаў, як піша РБК. Паводле інфармацыі медыя, затрыманы якраз ён.

Па факце гібелі людзей распачалі крымінальную справу па частцы 3 артыкула 238 КК РФ (Аказанне паслуг, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі, што пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх або больш асоб), пра гэта паведамілі ў Следчым камітэце.

Колькасць загінулых у Расіі ад «сідру» перавысіла 30 чалавек. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
57
Ха-ха
27
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
16
0
шклоуамывальнік/адказаць/
08.06.2023
зразумела, што былі ў долі
0
Петро/адказаць/
08.06.2023
Это пипец рюзке мир 
2
містэрыя сідар/адказаць/
08.06.2023
"скуль" - гэта па-беларуску?)
я гэта слова чула ў Букаўлі
куды шлях мне відаць ужо
заказан (
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930