Пачасціліся затрыманні кіроўцаў на трасе М1 у Дубровенскім раёне — праваабаронцы
У грамадзян Беларусі па-ранейшаму правяраюць тэлефоны, шукаюць «экстрэмісцкія» падпіскі ў тэлеграм-каналах і чатах.
У Дубровенскім раёне за апошні месяц пачасціліся затрыманні кіроўцаў, якія рухаюцца транспартам па трасе М1 з боку Расіі альбо ў адваротным кірунку, пра гэта паведамляе «Вясна».
У грамадзян Беларусі правяраюць тэлефоны, шукаюць «экстрэмісцкія» падпіскі ў тэлеграм-каналах і чатах. Некаторых затрымліваюць і адвозяць у Дуброўна, дзе заводзяць адміністрацыйныя справы і судзяць па арт. 19.11 КаАП.
Вядома, што 21 мая быў затрыманы жыхар Магілёва. Затрыманаму прысудзілі штраф у памеры 1110 рублёў і канфіскавалі тэлефон.
А 24 мая затрымалі яшчэ дваіх беларусаў і асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту кожнага.
Чытайце таксама:
Хапун у Ваўкавыску: забіралі работнікаў мясцовага мясакамбіната
Беларуска прыехала з-за мяжы, каб памяняць пашпарт, а яе затрымалі сілавікі





