Знайсці
08.06.2023 / 14:595РусŁacБел

Адзін заканчваў універсітэт, іншы толькі атрымаў павышэнне. Што вядома пра загінулых работнікаў Светлагорскага цэлюлозна-кардоннага камбіната

Кіраўніцтва прадпрыемства паведаміла, што ў выніку аварыі, якая адбылася 7 чэрвеня, загінулі трое работнікаў: Віктар Раманькоў, Міхаіл Шаціца, Алег Кацуба. Расказваем пра іх.

Віктар Раманькоў, Міхаіл Шаціца, Алег Кацуба. Фота: сацыяльныя сеткі

Аварыя адбылася на заводзе беленай цэлюлозы — вытворчым падраздзяленні камбіната.

Усе загінулыя мужчыны былі са Светлагорску, працавалі выпаршчыкамі шчолаку.

24-гадовы Віктар Раманькоў завочна вучыўся ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце на будаўнічым факультэце. Асвойваў вытворчасць будаўнічых вырабаў і канструкцыяў.

Заканчваў 4 курс і 12 чэрвеня збіраўся на сесію. Быў старастам групы.

Віктар Раманькоў. Фота: сацыяльныя сеткі

«Віктар быў старастам па прызванні. Ён заваяваў гэтае званне. Заўжды ўсіх выручаў і стараўся рабіць для групы толькі найлепшае», — расказала пра загінулага яго знаёмая.

31-гадовы Міхаіл Шаціца — выпускнік Светлагорскага дзяржаўнага індустрыяльнага каледжа. Праца на заводзе яму падабалася. Незадоўга да аварыі Міхаіла павысілі да майстра ўчастка, і гэтым ён ганарыўся, як расказала яго знаёмая.

Міхаіл Шаціца. Фота: сацыяльныя сеткі

Міхаіл быў у разводзе. Меў дачку.

«Нягледзячы на развод, з дачкой бачыўся часта і клапаціўся пра яе. Вельмі любіў яе», — кажа суразмоўніца.

Па яе словах, у Міхаіла была сяброўка, з якой ён збіраўся ствараць новую сям’ю.

«Міхаіл быў добрым, вясёлым і спагадным чалавекам. Любіў парыбачыць, — адзначае жанчына.— Пра яго засталіся самыя цёплыя ўспаміны. Не верыцца, што яго больш няма».

Алегу Кацубу было 42 гады.

Ён служыў у зенітна-ракетных войсках і бываў на вайсковых зборах.

На цэлюлозна-кардонным камбінаце працаваў больш за 10 гадоў. Любіў адпачынак на свежым паветры. Захапляўся рыбалкай.

Алег Кацуба. Фота: сацыяльныя сеткі

Кіраўніцтва прадпрыемства запэўнівае, што сем’і загінулых атрымаюць матэрыяльную дапамогу. Пахаванні адбудуцца за кошт камбіната.

Прычыны выбуху дагэтуль невядомыя. 

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па факце парушэння правілаў бяспекі на выбуханебяспечным прадпрыемстве. Следчыя апытваюць работнікаў. Вынялі дакументацыю.

Аварыя на Светлагорскім цэлюлозна-кардонным камбінаце. Фота: sn.by

Пад вечар 7 чэрвеня з'явілася інфармацыя, што падчас пошукава-выратавальных работ на месцы аварыі знайшлі парэшткі траіх чалавек. 

Раніцай 8 чэрвеня прызналі, што загінулі тры работнікі прадпрыемства. Яшчэ двое атрымалі цялесныя пашкоджанні.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

У санкцыйны спіс ЗША трапіла беларускае прадпрыемства «Светлагорск Хімвалакно»

Прадпрыемства «Полацк-Шкловалакно» нясе страты ад санкцый

Бляха для Расіі. Былы работнік «Металапракатнай кампаніі» расказаў, як працуе завод у Мёрах

Васіль Вашчыла

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
35
Абуральна
5
08.06.2023
A pra pryczyny vybu uzo nito ni skaza....
08.06.2023
Mazliva voragi *padstroili* usio geta....Ci ne vykonvali *instrukcyi tehniki bjaspeki*.......
08.06.2023
добрыя хлопцы.. як шкада... спачуванні родным
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930