Знайсці
08.06.2023 / 11:05РусŁacБел

У навагоднюю ноч пінчук пакінуў каментар пра Лукашэнку. Яго асудзілі да 2 гадоў «хіміі»

Суд Пінскага раёна і Пінска асудзіў паводле ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі) мясцовага жыхара Уладзіміра Хмуру. Суддзя Яўгенія Мельнік прызначыла яму два гады «хіміі». Прычынай стаў каментар у закрытай групе «УКантакце» пад выявай Лукашэнкі ў навагоднюю ноч. 

Згодна з версіяй абвінавачвання, 31 снежня 2022 года ў 23 гадзіны 54 хвіліны Хмура, «маючы намер і мэту на публічную абразу Лукашэнкі, наўмысна, у закрытым публічным чаце пад графічнай выявай Лукашэнкі размясціў каментар у дачыненні да яго, у якім маецца негатыўная ацэнка Лукашэнкі ў ненарматыўнай форме». Змест каментара праваабаронцам невядомы.

Уладзімір у судовым пасяджэнні сваю віну прызнаў цалкам, ад дачы паказанняў адмовіўся, піша «Вясна».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930