Знайсці
08.06.2023 / 08:102РусŁacБел

Мікола Статкевіч. 120 дзён невядомасці

Роўна чатыры месяцы няма ніякіх звестак пра асуджанага на 14 гадоў калоніі палітыка. Ліставанне з ім перарвалася ў пачатку лютага.

Мікола Статкевіч і Марына Адамовіч у дзень падачы дакументаў у ЦВК. 15 мая 2020 года. Фота: «Наша Ніва»

Вядома толькі, што Статкевіч паўгода быў у адзіночнай камеры, а потым, імаверна, трапіў у ШІЗА.

«Сёння (допіс ад 15 мая. — «НН») атрымала адказ з калоніі на свае запыты. … Той, хто нічога не ведае пра сваіх родных, мяне зразумее. 36 спагнанняў, з іх 14 — ШІЗА (5 — за апошнія тры месяцы, тэрмін не паведамляюць). Цяпер, імаверна, у ШІЗА таксама альбо толькі выйшаў. Чарговы раз пакараны знаходжаннем паўгода ў той самай адзіночцы 1х3 м, аналагу ПКТ у «звычайнай» калоніі. (Мінулыя паўгода расцягнуліся на 9 месяцаў). Гэта значыць, што калі не ў ШІЗА, то цэлы дзень у каменным мяшку з прагулкай у такім жа каменным мяшку паўгадзіны на дзень. Пазбавілі ўсяго: адзінай пасылкі і спатканняў. Пра тэлефанаванні гаворка нават не ідзе. Лістоў па-ранейшаму няма», — пісала ў сярэдзіне мая яго жонка Марына Адамовіч.

Міколу Статкевіча затрымалі 31 мая 2020 года, калі ён у машыне ехаў на Камароўку на перадвыбарчы пікет Святланы Ціханоўскай. 

У снежні 2021 года яго асудзілі на 14 гадоў калоніі за арганізацыю масавых беспарадкаў. Мірныя пратэсты пачаліся праз два месяцы, 9 жніўня 2020 года.

12 жніўня 2023 года палітыку споўніцца 67 гадоў.

На жаль, сітуацыя са Статкевічам не ўнікальная. Няма вестак ад лютага ад Максіма Знака, з 10 сакавіка — ад Сяргея Ціханоўскага, паўтара месяца няма навін пра Віктара Бабарыку ды іншых палітвязняў.

Чытайце таксама:

Кастусёў трапіў у бальніцу, Статкевіч паўгода быў у адзіночнай камеры

Былыя сядзельцы «Віцьбы» расказалі пра Знака і Вінярскага. Усяго там 150 палітвязняў

У Віктара Бабарыкі можа быць зламана рабро і прабіта лёгкае — Кабанаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
9
0
Сгубили, но еще стесняются признаться/адказаць/
08.06.2023
Пора уже публиковать (как когда-то в НВ про пропавших Гончара и других), сколько уже дней неизвестности про Статкевича, Бабарико, ...
0
Сумленныя Беларусы!/адказаць/
08.06.2023
Мікола Статкевіч - годны, дастойны Чалавек і Беларус! Расказвайце пра палітзняволеных родным і знаёмым, гаварыце пра іх!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930