Знайсці
08.06.2023 / 07:06РусŁacБел

РФ адказная за разбурэнне Кахоўскай ГЭС — Белы дом

Разбурэнне Кахоўскай ГЭС было б немагчымым, калі б расійская армія не ўварвалася ва Украіну, а таму якраз РФ адказная за тое, што здарылася, пра гэта заявілі ў Вашынгтоне.

Прэс-сакратар Белага дома Карын Жан-П'ер заявіла, што ЗША працягваюць ацэньваць прычыны разбурэння ГЭС. Па яе словах, гэтага б не адбылося, калі б РФ не напала на Украіну, а таму адказнасць за катастрофу ляжыць на Расіі, якая кантралявала станцыю, пра гэта піша «Украінская праўда».

«Мы працягваем ацэньваць, што адбылося. Мы размаўляем з украінцамі. Разбурэнні і руйнаванні, якія мы бачым, разбіваюць сэрца. Мы зробім усё магчымае, каб дапамагчы народу Украіны… Гэтая плаціна знаходзілася пад кантролем Расеі. І яна нясе адказнасць за разбурэнні, выкліканыя гэтай вайной».

У ноч на 6 чэрвеня расейцы ўзарвалі Кахоўскую гідраэлектрастанцыю, разбурыўшы машынную залу і плаціну, станцыю немагчыма аднавіць. 

Падрыў Кахоўскай ГЭС выклікаў экалагічную катастрофу. Вада з вадасховішча пачала затапляць гарады і вёскі, пачалася эвакуацыя. У выніку падрыву дамбы Кахоўскай ГЭС пачаліся праблемы з падачай вады ў Крывым Рогу, Марганцы і Нікапалі.

Чытайце таксама:

Што неабходна ведаць пра Кахоўскую ГЭС і да чаго можа прывесці яе падрыў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера