Знайсці
07.06.2023 / 23:343РусŁacБел

Адзін з найлепшых дыджэяў Даніі адмовіўся іграць на Viva Braslav: «Вы ўрываецеся ў іншую краіну, я не павінен быць часткай гэтага»

Дыджэй Марцін Енсэн (Martin Jensen), які не раз станавіўся найлепшым дыджэем Даніі, а ў 2016 годзе трапіў у топ-100 DJ Mag, даведаўшыся, што ў яго запланаваны сэт на фестывалі Viva Braslav у Беларусі, адмовіўся ад удзелу, пра гэта піша дацкае выданне Ekstra Bladet. На публікацыю звярнуў увагу тэлеграм-канал motolkohelp.

Са слоў журналістаў, калі яны спыталі Марціна пра ўдзел у фестывалі ў Беларусі, ён спачатку заявіў, што не ведае, дзе будзе выступаць, бо не ведае свайго гастрольнага календара. Таксама ён сказаў, што нічога не ведае не толькі пра фэст, але і пра Лукашэнку.

Аднак на наступны дзень Енсэн паведаміў журналістам, што звязаўся са сваім кіраўніцтвам і адмяніў выступ у Беларусі, таму што, паводле яго, ігра ў краіне, што ўдзельнічае ў вайне, не адпавядае яго палітычным поглядам. 

Фота: DjMartinJensen / Facebook

«Я не збіраюся іграць там, бо не падтрымліваю нічога палітычнага або звязанага з вайной. Музыка павінна быць музыкай. Я разумею, чаму не павінен там іграць. Таму што, калі вы ўрываецеся ў іншую краіну, я не павінен быць часткай гэтага. Таму браніраванне цяпер закрытае і спыненае», — паведаміў Марцін Енсэн.

Чытайце таксама:

Праз тры гады вяртаецца фестываль LIDBEER

На Viva Braslav, як выяўляецца, не даедуць і запланаваныя хэдлайнеры 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
21
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
0
Епрна/адказаць/
08.06.2023
Расейскія шчупальцы праз Альфа Банк дабраліся і да Браслава.
08.06.2023
Павага Марцину Енсэну!!!Так трымаць!!!
0
peven datskij/адказаць/
08.06.2023
spachatky 20 let smokchyc' y putsina vsej europai, a potym braslau i belarusy va ysih grahah vinny. gnidy
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930