Знайсці
08.06.2023 / 09:305РусŁacБел

У абломках «Тытаніка» знайшлі каралі з зубам мегаладона — гіганцкай старажытнай акулы

Сярод абломкаў вядомага патанулага карабля знайшлі вельмі незвычайнае ўпрыгожанне.

Каралі з зубам мегаладона, вымерлага і самага вялікага віду акул у свеце. Фота: Magellan Ltd

На патанулым «Тытаніку» даследчыкі выявілі вельмі незвычайнае ўпрыгожанне — залатыя каралі з зубам мегаладона, велізарнай старажытнай акулы. Пра гэта пісала выданне The Times са спасылкай на даследаванне кампаніі Magellan.

Каманда навукоўцаў з Magellan займаецца сканаваннем «Тытаніка» ўжо доўгі час. У мінулым годзе іх падводныя апараты правялі на дне каля 200 гадзін і зрабілі 700 тысяч фотаздымкаў лайнера для 3D-рэканструкцыі. Якраз пасля стварэння адной з 3D-мадэляў абломкаў лайнера і былі знойдзеныя незвычайныя каралі з зубам мегаладона.

Зуб гіганцкай акулы ў залатым упрыгожанні быў знойдзены сярод іншых рэчаў, падобных да пацерак. На думку даследчыкаў, гэта ўсё ўваходзіла ў калекцыю аднаго з пасажыраў першага класа. На жаль, згодна з заканадаўствам Вялікабрытаніі і ЗША, падымаць артэфакты з патанулага карабля забаронена. Цяпер уладальніка караляў плануюць знайсці пры дапамозе штучнага інтэлекту, які вывучыць усе фатаграфіі з гэтым меркаваным пасажырам.

«Мы знайшлі зуб мегаладона, які зроблены ў выглядзе караляў. Гэта неймаверна. Гэта абсалютна неймаверна», — падзяліўся Рычард Паркінсан, дырэктар кампаніі Magellan, ахарактарызаваўшы знаходку як нешта «дзіўнае, прыгожае і захапляльнае».

У той жа час іншыя навукоўцы пакуль не могуць сказаць дакладна, ці быў гэта сапраўды зуб мегаладона альбо зуб іншай сучаснай акулы. Аднак цалкам імаверна, што гэта сапраўдныя рэшткі гіганцкай акулы, якая знікла каля 3,6 мільёна гадоў таму.

Чытайце таксама:

Рыбак вылавіў самага вялікага сома ў свеце. Яго даўжыня амаль тры метры

Зграя касатак патапіла ўжо некалькі яхтаў каля берагоў Еўропы і не збіраецца спыняцца

Джэймс Кэмеран: Ды Капрыа ў «Тытаніку» патануў. Кропка

Марк Рыхтэр

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
13
Сумна
0
Абуральна
5
0
Захар/адказаць/
08.06.2023
Однозначно там были пассажиры из прошлых цивилизаций.
0
Жвір/адказаць/
08.06.2023
Канечне, абкасіў во ўвесь участак з раніцы, вымыў басейн, пазграбаў усе шышкі вакол хаты, што вецер накалашмаціў з сосень за ноч, паслухаў птушак (і сабак), а тут і НН прачнулася, з прапановаю цікавых артыкулаў. Ну, дык трэба ж утыркнуць свае пяць капеяк, туды й туды. А што ? :)
0
Жвір/адказаць/
08.06.2023
Захар, не, гэта значыць, што мегаладоны сярод нас, толькі прытвараюцца ды ўдала маскіруюцца пад жанчын !
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930