Знайсці
07.06.2023 / 21:5520РусŁacБел

Пратасевіч пад хатнім арыштам стаў бацькам

Раман Пратасевіч паспеў не толькі ажаніцца падчас следства, але і стаць бацькам. Пра гэта ў эфіры тэлеканала «Дождь» паведаміў Антон Гашынскі — адвакат нядаўна памілаванай Соф'і Сапегі, піша «Люстэрка». 

«Мы ведаем, што Пратасевіч за час, пакуль знаходзіўся пад следствам, пад дамашнім арыштам паспеў ажаніцца з іншай дзяўчынай і стаў бацькам», — сказаў Гашынскі.

Ён паведаміў, што Сапега размаўляла з Пратасевічам на стадыі следства, падчас хатняга арышту, але «ў пэўны момант гэтыя стасункі былі спыненыя, і іх фактычна падзялілі».

«Ён даў паказанні на Соф'ю Сапегу», — паведаміў адвакат. Гэта стала вядома з матэрыялаў, якія паступілі ў Прэсненскі суд Масквы. «І, скажам так, гэта было пэўным ударам і шокам для ўсіх», — дадаў адвакат.

З апублікаванага ў расійскім судзе прысуду, паводле слоў Гашынскага, можна зрабіць выснову, што Пратасевіч «даў на яе паказанні, фактычна здаў», і яго словы «паўплывалі на яе лёс».

Сёння, 7 чэрвеня, стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка памілаваў расіянку Соф'ю Сапегу.

Сапега разам з Раманам Пратасевічам былі затрыманыя 23 мая ў выніку прымусовай пасадкі ў Мінску самалёта Ryanair рэйсам Афіны — Вільня. 

6 мая 2022 года Сапегу асудзілі да шасці гадоў калоніі. Суд прызнаў яе вінаватай у распальванні сацыяльнай варожасці, зліве даных сілавікоў (справа «Чорнай кнігі Беларусі»).

Раман Пратасевіч быў асуджаны 3 мая 2023 года на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму па справе Nexta. 22 мая ён быў памілаваны

Да гэтага, знаходзячыся пад хатнім арыштам, Пратасевіч ажаніўся. Тады ён заявіў, што ў момант палёту на самалёце Ryanair, які здзейсніў змушаную пасадку ў Мінску, ужо вырашыў расстацца з Сапегай.

Чытайце таксама:

Каго і чаму здаў Раман Пратасевіч. Гэта гісторыя пра тое, як адно фота можа змяніць усё жыццё. Многа жыццяў

Пратасевіч прыйшоў на інтэрв'ю на канал Салаўёва. У яго спыталі, ці забіў бы ён Пуцілу

Пратасевіч даў паказанні на Сафію Сапегу — «База»

«Шалёна ўдзячны краіне і асабіста прэзідэнту». Раман Пратасевіч памілаваны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
7
Алексей/адказаць/
08.06.2023
Пеця, и другие провокаторы. Настроить против Протасевича белорусов вы не сможете. Умные люди понимают его положение.
0
похититель снов/адказаць/
08.06.2023
[Рэд. выдалена]
0
Валет/адказаць/
08.06.2023
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера