Знайсці
07.06.2023 / 17:175РусŁacБел

«Будзем глядзець, ці прымальная творчасць». Міністр культуры патлумачыў, як будуць выдаваць гастрольныя пасведчанні

Як чакаецца, гэтыя і іншыя новаўвядзенні пачнуць дзейнічаць з 1 ліпеня.

Анатоль Маркевіч. Фота: БелТА

Пры выдачы гастрольнага пасведчання ўпраўленні культуры будуць высвятляць, ці прымальная творчасць таго ці іншага артыста, пра гэта заявіў міністр культуры Беларусі Анатоль Маркевіч у парламенце, як піша «Спутнік».

«…Адпаведна ўпраўленне глядзіць, ці ўсе там артысты, тыя ці іншыя, наколькі сёння іх творчасць прымальная. То-бок вось у такім ракурсе разглядаецца пытанне», — сказаў міністр.

Таксама Маркевіч нагадаў, што ў Беларусі плануюць прыняць папраўкі, якія дазваляюць арганізатарам канцэртаў ствараць часовыя калектывы выканаўцаў. А самі артысты проста могуць заключыць з ім дамову. Ім не трэба будзе рэгістравацца як ІП.

Як чакаецца, гэтыя і іншыя новаўвядзенні пачнуць дзейнічаць з 1 ліпеня. З гэтай даты ІП, якія арганізуюць канцэрты, больш не змогуць гэтым займацца: ім трэба будзе зарэгістраваць юрыдычную асобу. Плануецца, што новы закон дазволіць зрабіць гэта па льготнай працэдуры.

Для трансфармацыі ІП у кампаніі распрацавалі асобнае палажэнне. У прыватнасці, яно дазваляе, каб месцазнаходжаннем юрыдычнай асобы была кватэра або дом заснавальніка. Дзяржпошліну за рэгістрацыю такой кампаніі плаціць не трэба. Чакаецца, што гэтыя і іншыя папраўкі прымуць у гэтым месяцы.

Чытайце таксама:

Міністр культуры: Здраднікам не месца на сцэне

Міністр культуры прызнаў дэфіцыт кадраў у беларускай культуры. З гэтай нагоды сабралі цэлую нараду

Улады вызначыліся з ідэалагічным манументам на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску. Вось як ён будзе выглядаць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4
0
Ядвига/адказаць/
08.06.2023
Кум, неее, бригадир картофелеводческой бригады отсталого колхоза. Чуть-чуть читать умеет, и уже министр
0
Мойша/адказаць/
08.06.2023
Цікава, а чым гэта адрозніваецца ад вымярэння чэрэпоў у нямеччыне пры нацызме?
0
министервство гнилой картошки/адказаць/
09.06.2023
министр картофельной культуры?
он ведь действительно 2-х слов связать не умеет
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930