Знайсці
07.06.2023 / 20:32РусŁacБел

Кітай мог прадаць Рамзану Кадыраву свае новыя бронеаўтамабілі Tiger — Ukraine Weapons Tracker

Украінская маніторынгавая група па кантролі за ўзбраеннямі заўважыла ў свежым відэа Рамзана Кадырава новыя бронемашыны Tiger 4x4, якія Кітай ствараў спецыяльна для міжнароднага рынку. Гэта можа стаць першым выпадкам вайсковых паставак Кітая ў Расію з пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне.

Кітайскія бронемашыны Tiger 4x4 вытворчасці абароннай кампаніі Shaanxi Baoji Special Vehicles Manufacturing, чый асноўны офіс знаходзіцца ў правінцыі Шэньсі, Кітай. Фота: скрыншот відэа з тэлеграм-канала Рамзана Кадырава

Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў у сваім тэлеграм-канале 6 чэрвеня выклаў відэа, у якім паказваецца новая ваенная тэхніка, закупленая для патрэб чачэнскіх падраздзяленняў у вайне супраць Украіны.

Як паведамляе маніторынгавая група Ukraine Weapons Tracker, сярод паказанай чачэнскай тэхнікі на відэа можна таксама заўважыць мінімум 8 новых бронемашын Tiger 4x4 вытворчасці кітайскай абароннай кампаніі Shaanxi Baoji Special Vehicles Manufacturing, чый асноўны офіс знаходзіцца ў правінцыі Шэньсі, Кітай.

Па інфармацыі ўкраінскай маніторынгавай групы, гэтая версія ваенных бронеаўтамабіляў была спецыяльна створаная Кітаем для продажу іншым краінам.

«Гэта першая кітайская ваенная бронемашына на ўзбраенні Расіі з моманту пачатку вайны ва Украіне. Рамзан Кадыраў якраз паказаў мінімум 8 з іх на відэа, знятым каля яго асабістага палаца. Машыны Tiger 4x4 лічацца адным з асноўных відаў ваеннай дапамогі, які кітайскі ўрад аказвае шматлікім краінам свету. Транспартныя сродкі такога класа нельга прадаць без адпаведнага дазволу на вываз», — паведаміла група Ukraine Weapons Tracker у сваім твітары.

Пры гэтым сам Кадыраў ніяк не згадаў паходжанне закупленай тэхнікі для чачэнскіх падраздзяленняў.

Нагадаем, што з пачатку поўнамаштабнага расійскага ваеннага ўварвання ва Украіну Кітай абраў пазіцыю нейтралітэту і няпродажу сваіх узбраенняў ніводнаму з бакоў канфлікту. Плюс да ўсяго Кітай выступіў супраць размяшчэння расійскай ядзернай зброі ў Беларусі.

Аднак у той жа час кітайскі ўрад, па інсайдарскай інфармацыі заходніх медыя, валодае планамі і магчымасцямі пастаўляць ваенную дапамогу Расіі, а таксама таемна патрабуе ад Захаду пагадзіцца пакінуць акупаваныя ўкраінскія тэрыторыі за Расіяй. 

Чытайце таксама:

Геапалітычная гульня Кітая: якую ролю выконваюць Пуцін і Лукашэнка?

У Кітаі заявілі, што не падтрымліваюць ваенную агрэсію Расіі і не прызнаюць Крым расійскім

Алейнік спадзяецца, што кітайцы пры арганізацыі перамоў паміж Украінай і Расіяй не забудуць і пра рэжым Лукашэнкі

Марк Рыхтэр

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
11
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930