Знайсці
07.06.2023 / 16:563РусŁacБел

Паліну Шарэнду-Панасюк, якая адмовілася ад беларускага грамадзянства, адправілі ў Навінкі

Пра гэта паведаміў муж палітзняволенай. Паводле яго інфармацыі, этап можа працягвацца два тыдні.

Паліна Шарэнда-Панасюк і Андрэй Шарэнда

Актывістку «Еўрапейскай Беларусі», палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк скіравалі з калоніі ў Рэспубліканскі цэнтр псіхічнага здароўя ў Навінках для правядзення псіхіятрычнай экспертызы. Гэта адбылося неўзабаве пасля таго, як актывістка напісала заяву аб адмове ад беларускага грамадзянства. Пра сітуацыю з Палінай паведаміў яе муж Андрэй Шарэнда, які цяпер знаходзіцца ў Вільні, піша «Радыё Свабода».

«Этап з Рэчыцы на Менск у Навінкі можа заняць два тыдні. Дакладна вядома, што перад этапам каля двух тыдняў Паліна была ў санчастцы калоніі, хіба яе прыводзілі ў стан для этапу. А этапавалі з калоніі толькі некалькі дзён таму. Пакуль больш звестак пра жонку не маю. Відаць, будзе праходзіць у Навінках экспертызу», — паведаміў муж палітзняволенай Андрэй.

Паводле Андрэя Шарэнды, выхад з грамадзянства быў пратэстам супраць пастаяннага ціску, які жанчына спазнала ў зняволенні.

«Гэта яе пратэст супраць катаванняў. Яна адмаўляецца ад беларускага пашпарта са сталінскім гербам на вокладцы і больш не хоча мець нічога агульнага з рэжымам, які сфарміраваўся ў Беларусі. Рэжымам, які знішчае незалежнасць Беларусі, які ўдзельнічае ў вайне. Рэжымам, які забівае яе і іншых палітвязняў у турмах», — сказаў Андрэй Шарэнда.

У чэрвені 2021 года Паліну Шарэнду-Панасюк (яе затрымалі 3 студзеня 2021 года) асудзілі на 2 гады зняволення за гвалт у дачыненні да міліцыянтаў і за абразу Лукашэнкі.

З таго часу да гэтага тэрміну суд дадаў актывістцы яшчэ два гады за «Злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі папраўчай установы» (411-ы артыкул КК). Жанчыну трымалі спачатку ў Гомельскай жаночай калоніі, разлічанай на так званых «першаходаў», а потым перавялі ў калонію ў пасёлку Зарэчча Рэчыцкага раёна, куды змяшчаюць тых, хто асуджаны па другім разе і больш. Паводле звестак, якія атрымаў Андрэй Шарэнда з Беларусі, у абедзвюх калоніях ягоную жонку большасць часу трымалі то ў штрафным ізалятары, то ў памяшканні камернага тыпу.

«Паліну марудна, але мэтанакіравана забіваюць. Арганізм Паліны настолькі знясілены, што ёй ужо цяжка хадзіць. Ад адсутнасці сонечнага святла зрок у Паліны моцна сапсаваўся», — піша муж актывісткі ў звароце да міжнародных гуманітарных і праваабарончых арганізацый.

Андрэй заклікаў праваабаронцаў свету «сачыць за лёсам ягонай жонкі і зрабіць усё магчымае для вызвалення яе і ўсіх палітзняволеных».

Чытайце таксама:

Паліна Шарэнда-Панасюк адмаўляецца ад беларускага грамадзянства на знак пратэсту супраць катаванняў

Ці можа палітвязень адмовіцца ад беларускага грамадзянства? Што наогул дае такая адмова?

Паліну Шарэнда-Панасюк працягваюць утрымліваць у карцары. За год яна правяла там 200 сутак

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Высоцкий/адказаць/сачыць
07.06.2023
Все честные, порядочные, правдивые, умные люди в странах, где у власти злобная безграмотная хунта, или алкоголики, или психи. Ничего нового.
8
Праваабаронцы гэта трэцяя нага/адказаць/сачыць
07.06.2023
Цікавакалі так званыя праваьаронцы дамагліся якога неьудзь вызвалення? Гэта лявацкія фонды па распіле грошаў для саўка
07.06.2023
Карная псіхіятрыя зусім не новы сродак таталітарнага гвалтам. Гэта была "заканадаўчая" норма ў таталітарнай саўдэпіі постсталінскага перыяду
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031