Знайсці
07.06.2023 / 11:53РусŁacБел

Мінімальная выплата па бальнічным вырасце ўтрая

Бальнічныя выплаты пакуль разлічваюцца ў памеры 50% ад сярэдняга бюджэту пражытачнага мінімуму. Гэта бюджэт цяпер роўны 176 рублям.

Фота: «Наша Ніва»

Выплаты па бальнічным з 1 студзеня 2024 года будуць прывязаныя да мінімальнага заробку, пра гэта паведаміла журналістам кіраўніца Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва (ФСАН) Мінпрацы і сацабароны Юлія Берднікава, піша «Спутнік».

На гэты момант мінімальны заробак роўны 554 рублям. Бальнічныя выплаты пакуль разлічваюцца ў памеры 50% ад сярэдняга бюджэту пражытачнага мінімуму. Гэта бюджэт роўны 176 рублям.

«Такім чынам, мінімальная выплата вырасце ў тры разы», — патлумачыла Берднікава.

Нормы аб гэтым прынялі яшчэ ў канцы 2022 года, але запрацуюць толькі з 1 студзеня 2024-га, бо неабходны час для ўкаранення змененай сістэмы.

Новая сістэма таксама па-іншаму ўлічвае стаж. Тыя, хто прапрацаваў не менш за 10 гадоў (і ўвесь гэты час выплачваліся ўнёскі ў ФСАН), будуць атрымліваць 100% страчанага заробку з першага дня бальнічнага. У каго стаж меншы за 10 гадоў, атрымаюць 80%.

Цяпер усе «бюлетэні» за першыя 12 дзён атрымліваюць 80%. Затым ужо разлік робяць на 100%.

Іншая навіна ў тым, што будуць улічвацца ўсе месцы працы чалавека, калі ён працуе не ў адным месцы. З аднаго боку, гэта павелічэнне выплат па бальнічным, а з другога, кампенсацыі не будзе, калі чалавек хварэў, але працягваў працаваць на адным з месцаў.

Акрамя таго, у 2024 годзе разлік сярэднядзённага заробку для кампенсацыі па бальнічным будзе складацца на аснове не апошніх 6 месяцаў, а 18-ці.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031