Знайсці
07.06.2023 / 06:46РусŁacБел

Сям’ю Разановічаў, асуджаных па «справе Аўтуховіча», перавялі ў калоніі

Яны будуць адбываць тэрмін у Магілёве, Шклове і Гомелі.

Любоў Разановіч. Фота: sb.by

Праваслаўнага святара Сяргея Разановіча, ягоную жонку Любоў і сына Паўла затрымалі 1 снежня 2020 года.

Іх абвінавацілі паводле шэрагу крымінальных артыкулаў. 17 кастрычніка 2022 года Гродзенскі абласны суд агучыў прысуд: Любові — 15 гадоў калоніі, Сяргею — 16 гадоў калоніі, а Паўлу — 19 гадоў калоніі. Старэйшы іх сын Арцём з дзяцінства мае інваліднасць — ён недзеяздольны.

Павел Разановіч. Фота: Grodnonews.by

Нядаўна палітзняволеных перавялі ў калоніі. Цяпер іх можна падтрымаць толькі лістамі, паштоўкамі і тэлеграмамі, як нагадвае «Вясна».

Адрасы для падтрымкі: 

ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Сяргей Анатольевіч Разановіч 

ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Любоў Аляксандраўна Разановіч

ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, Павел Сяргеевіч Разановіч

Чытайце таксама:

Аўтуховічу — 25 гадоў калоніі. Вынесены прысуды 12 фігурантам справы

«Далі спіс артыкулаў, выкраслілі ўсе, што меней за шэсць год, і сказалі выбіраць». Як фігурант «справы Аўтуховіча» сядзеў у камеры смяротнікаў

Што гавораць прыхаджане пра праваслаўнага бацюшку Сяргея Разановіча, якога затрымалі за «тэрарызм»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера