Знайсці
07.06.2023 / 06:25РусŁacБел

Экс-губернатар Нью-Джэрсі ўступіў у прэзідэнцкую гонку

Крыс Крысці, які быў губернатарам Нью-Джэрсі ў 2010-2018 гадах, заявіў пра намер балатавацца на пасаду прэзідэнта ЗША ад Рэспубліканскай партыі. Выбары пройдуць у лістападзе 2024 года.

Крыс Крысці. Фота з Вікіпедыі

«Я балатуюся ў прэзідэнты Злучаных Штатаў, бо праўда ўсё яшчэ мае значэнне. Нам патрэбныя лідары, якія гатовыя ўстаць і сказаць усё, як ёсць. Вось пра што гэтая кампанія», — напісаў Крысці.

Па словах Крысці, ён адзіны кандыдат, здольны пазмагацца з былым прэзідэнтам Дональдам Трампам.

Раней пра ўдзел ад Рэспубліканскай партыі заявілі экс-прэзідэнт Дональд Трамп, губернатар Фларыды Рон Дэсанціс, экс-дарадца Трампа Джон Болтан, экс-віцэ-прэзідэнт Майк Пенс, былы губернатар Паўднёвай Караліны Нікі Хэйлі, а таксама сенатар Цім Скот.

Ад Дэмакратычнай партыі — Джо Байдэн, пляменнік Джона Фіцджэральда Кенэдзі Роберт Ф. Кенэдзі-малодшы і філантрапістка Мар'яна Уільямсан.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера