Знайсці
06.06.2023 / 23:116РусŁacБел

«Гэта адзнака рэжыму Лукашэнкі міжнароднай супольнасцю». Ціханоўская пракаментавала галасаванне ў Раду Бяспекі ААН

Беларусь не выбралі непастаянным сябрам Рады Бяспекі ААН на 2024-2025 гады. Беларусь атрымала 38 галасоў, а Славенія, якая таксама прэтэндавала на гэтае месца, — 153. Лідарка дэмакратычных сіл пракаментавала гэтую падзею. 

Святлана Ціханоўская. Фота: прэс-служба Ціханоўскай

«Сёння Генеральная Асамблея ААН сказала рашучае «не» рэжыму Лукашэнкі на выбарах у Раду Бяспекі ААН. Толькі 38 краінаў аддалі яму свае галасы, тым часам як Славенія атрымала пераканаўчыя 153 галасы.

Упершыню ад пачатку крызісу пасля выбараў 2020 года ўсе краіны свету маглі выказацца пра сваё стаўленне да незаконнага рэжыму. 153 дзяржавы прагаласавалі супраць дыктатуры і беззаконня ў Беларусі.

Гэта адзнака міжнароднай супольнасці таму, як рэжым Лукашэнкі парушае правы чалавека, міжнароднае права, распачынае ўзброеную агрэсію супраць Украіны і размяшчае чужую ядзерную зброю на тэрыторыі нашай краіны. Наступствы гэтых дзеянняў адчуваюць беларусы, нашы суседзі, у гэтага ёсць шкодны эфект і для глабальных інтарэсаў.

Гэта адзнака здольнасці рэжыму Лукашэнкі быць адказным міжнародным партнёрам для іншых краінаў свету — і яна не задавальняе.

Беларусь абавязкова будзе абраная ў Раду Бяспекі ААН, калі мы вызвалім яе ад дыктатуры, няпрошанай вайсковай прысутнасці і залежнасці ад чужых інтарэсаў ды пабудуем дэмакратычную краіну», — прыводзіць словы Ціханоўскай яе прэс-служба. 

Чытайце таксама:

Беларусь не выбралі ў Раду бяспекі ААН

Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Аўстрыі

Франак Вячорка расказаў, як званок Вавана і Лексуса выглядаў з ягонага боку і як адно слова выдала пранкераў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
06.06.2023
а где ей подарили колокольчик? не в этой ли случайно стране на литеру С?
0
Жвір/адказаць/
06.06.2023
Усё правільна сказала.
9
плинцесса/адказаць/
07.06.2023
так у нее этих титулов, как грязи
титулованная по самое не могу )
но пусть бы сама определилась хоть с одним из своих титулов )
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031