Знайсці
06.06.2023 / 23:0125РусŁacБел

Азараў пытае меркаванне грамадскасці: Ці трэба ўсіх палітычных і грамадскіх лідараў апазіцыі праганяць праз паліграф?

Кіраўнік аб'яднання былых сілавікоў «Байпол» Аляксандр Азараў звярнуўся па параду да грамадскасці наконт пытання праходжання паліграфа. 

«З майго пункта гледжання, супрацоўнікі ўсіх апазіцыйных структур, пачынаючы з першых лідараў і кіраўнікоў, павінны праходзіць такія сумоўі на рэгулярнай аснове, каб пацвярджаць сваю сумленнасць і адсутнасць сувязяў са структурамі спецслужбаў рэжымаў Лукашэнкі і Пуціна», — кажа Азараў у звароце на канале «Мая краіна Беларусь».

Ён дадае, што сам такое тэставанне праходзіць дастаткова часта. Але некаторыя ў «Байпол» адмаўляюцца яго рабіць.

У сувязі з гэтым Азараў вырашыў запытаць меркаванне грамадскасці:

«Ці праўда трэба нам усім, грамадскім дзеячам і палітыкам, праходзіць штогод у рамках даверу, праверкі сумленнасці і лаяльнасці тэст на паліграфе?»

Сваё меркаванне можаце выказаць у каментарах.

Раней Азараў расказваў, што паліграф праходзілі Таццяна Зарэцкая, Аліна Коўшык, Валер Кавалеўскі, Анастасія Касцюгова, Валер Мацкевіч, Андрэй Ягораў, Яўген Буры.

Павел Латушка, напрыклад, адмаўляўся ад праходжання паліграфа, бо не верыць таму, хто будзе праводзіць гэтую праверку. Палітык сумняваецца, што інфармацыя, якая будзе дадзеная ў яе ходзе, застанецца там, дзе яна павінна быць. Але Латушка паабяцаў прайсці паліграф пасля вяртання ў Беларусь, калі гэта будзе патрэбна.

Да паказанняў паліграфа некаторыя спецыялісты ставяцца са скепсісам.

Апытанка

Чытайце таксама:

У ByPol з'явілася магчымасць праверкі беларусаў на паліграфе. Хто з палітыкаў яго прайшоў?

Былы афіцэр ГУБАЗіКа Станіслаў Лупаносаў: Супрацоўнікаў правяраюць на паліграфе, ці галасавалі за Лукашэнку

Павел Латушка — пра адмову праходзіць паліграф і самы дарагі касцюм

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Woodoo Cult /адказаць/
07.06.2023
Неудивительно, что бывший директор театра не хочет проходить полиграф. Ну, ладно пускай не проходит. По возвращении, латушка, ты не полиграф будешь проходить, а люстрацию.
1
Woodoo Cult/адказаць/
08.06.2023
Per Aspera , Сегодня этот коммент выглядит очень смешно)) 
11.06.2023
"Азараў пытае меркаванне грамадскасці: Ці трэба ўсіх палітычных і грамадскіх лідараў апазіцыі праганяць праз паліграф?" - напісаў Рэд.
пачакаў дзянёк і...
прапусціў Азарава праз народны паліграф )

пэйсэ. чакаю на народны паліграф для самі ведаеце каго й )
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031