Знайсці
06.06.2023 / 20:563РусŁacБел

На вайсковых зборах у Мінскім раёне трэніраваць будуць інструктары-«вагнераўцы»

Вайсковаабавязаных Мінскага раёна ў пачатку чэрвеня выклікалі ў раённы вайсковы камісарыят. У позвах пазначылі, што для ўдакладнення звестак, а на месцы высветлілася: прычына візіту іншая. Мужчынам абвясцілі, што іх заклікаюць на зборы ў канцы месяца, а трэніраваць іх будуць у тым ліку найміты з ПВК «Вагнер», якая ваюе ва Украіне. Пра гэта «Люстэрку» стала вядома ад аднаго з прысутных на мерапрыемстве.

Зборы працягласцю 10 дзён будуць праводзіцца з 19 па 28 чэрвеня на базе вайсковай часці 3214 — пра гэта на сустрэчы з вайсковаабавязаным расказаў прадстаўнік часці. Паводле яго слоў, прыцягваць навучанні беларусаў будуць і інструктараў з ПВК «Вагнер».

Жонка аднаго з прысутных на сустрэчы патэлефанавала ў вайсккаматы Мінскага раёна і вобласці, а таксама ў прыёмную Мінабароны. Яна пыталася, чаму вайсковаабавязаных будуць трэніраваць «вагнераўцы».

Ніякага ўцямнага адказу яна не атрымала.

Прадстаўнікі ПВК «Вагнер» славутыя сваёй жорсткасцю. У інтэрвʼю адзін з іх дзяліўся, што ў Салядары і Бахмуце яны забівалі мірнае насельніцтва: «Мы ішлі і забівалі ўсіх. Былі жанчыны, мужчыны, дзяды, пенсіянеры, пенсіянеркі і дзеці».

Гэтак жа бязлітасна вагнераўцы распраўляюцца з уласнымі людзьмі: у сеціве ёсць шэраг відэа пакаранняў смерцю байцоў. Кагосьці забіваюць кувалдаю, кагосьці прымушаюць капаць сабе магілу і пасля расстрэльваюць.

Днямі «вагнераўцы» ўзялі ў палон падпалкоўніка расійскага войска і прымусілі прасіць прабачэння на відэа.

Чытайце таксама:

«Мы на сёння прайграём вайну. Дзе нашы клоўны?» Прыгожын зноў прайшоўся па Шайгу і Герасімаве і прапанаваў іх расстраляць 

«Пачвары смярдзючыя, вы што робіце?» Прыгожын накінуўся на Мінабароны Расіі

«Адзін аднаго ведаем яшчэ з 1-й і 2-й вайны ў Чачні». Перапалка «кадыраўцаў» і «прыгожынцаў» выйшла на новы ўзровень 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
06.06.2023
ahreneli !
1
Саня-Пурга-Мясло-Яйца/адказаць/
06.06.2023
Это, те, которые с 2020-го по дремучим полесским лесам бегали? Вышли-таки к людям, бедолаги…
0
Гісторыя паўтараецца, Беларусь плача/адказаць/
07.06.2023
Вагнер ёсьць сучасная расейская версія Эс-Эса нацысцкае Нямеччыны. Ім ня месца ў Беларусі. Яны прыносяць толькі зло й гора.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031