Знайсці
07.06.2023 / 13:5810РусŁacБел

Янчэўскі стварае ў Эміратах фінансавую пракладку для рэзідэнтаў ПВТ

Як стала вядома «Нашай Ніве», адміністрацыя Парка высокіх тэхналогій у гэтыя тыдні рэгіструе юрыдычную асобу ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах. Цераз яе збіраюцца пераводзіць грошы тых беларускіх ІТ-кампаній і замежных замоўцаў, якія не могуць працаваць наўпрост з Беларуссю пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне. 

Усевалад Янчэўскі. Фота: БелТА

«Работа вядзецца і хутка будзе скончаная», — паведаміў «Нашай Ніве» абазнаны суразмоўца, каментуючы ход адкрыцця юрыдычнай пракладкі ПВТ у ААЭ. 

Пасля адкрыцця юрыдычнай асобы для яе будуць адкрытыя валютныя рахункі ў банках ААЭ. 

Для чаго гэта робіцца? 

Ідэя адкрыцця кампаніі ў ААЭ належыць кіраўніцтву Парка высокіх тэхналогій. Узначальвае ПВТ Усевалад Янчэўскі. 

З аднаго боку, патрэба вынікае з сітуацыі на рынках: праз ускладненні фінансавых стасункаў паміж беларускімі банкамі і банкамі развітых краін узнікаюць цяжкасці ў аплаце паслуг тых беларускіх кампаній, якія па сваіх прычынах застаюцца ў Беларусі, працуючы пры гэтым на заходнія рынкі. 

Стварыўшы юрыдычную асобу ў Эміратах, кіраўніцтва ПВТ спадзяецца такім чынам вырашыць праблему падобных кампаній. Плануецца, што заходні замоўца будзе плаціць не ў такую таксічную юрысдыкцыю, якой цяпер лічыцца беларуская, а на рахункі пракладкі ПВТ у ААЭ. А ўжо потым гэтыя грошы будуць трапляць у Беларусь. Імаверна, у валюце, адрознай ад валюты прыходу. Напрыклад, канвертаваныя ў юані. 

ПВТ будзе мець з гэтага свой працэнт за абслугоўванне. 

Фота: Belarus.by

Колькі кампаній патэнцыйна змогуць карыстацца паслугай пракладкі? Адказ не відавочны. 

Як тлумачаць удзельнікі рынку, праблема, якую спрабуе вырашыць Янчэўскі, узнікла не ўчора, і пераважная большасць мэтавай аўдыторыі ўжо паспела знайсці варыянты работы, паадкрываўшы офісы і рахункі ў тых юрысдыкцыях, куды атрымліваюць грошы ад замоўцаў, а потым, хаця і не без цяжкасцяў, выводзяць грошы ў Беларусь.

У айцішных колах называюць дзеянні запозненымі, але таксама бачаць і магчымае двайное дно. 

«Усе нармальныя людзі ўжо даўно разабраліся з тым, як атрымліваць грошы кудысьці ў іншае месца, а потым пераводзіць іх у Беларусь. А калі нехта не разабраўся, то заўсёды прасцей папрасіць аб пасярэдніцтве сваіх знаёмых, чым дзяржаву.

Таму ў гэтай ідэі можна бачыць або ўжо нясвоечасовую спробу дапамагчы, або задумку з іншымі матывамі.

Ад нашай дзяржавы нельга чакаць нічога добрага, і я чуў перасцярогі, што загон у гэтую пракладку будзе адбывацца прымусова, таму што лукашысты ўвесь час падазраюць ІТ-кампаніі ў тым, што частку прыбытку яны пакідаюць за мяжой, даводзячы да радзімы не сапраўды заробленыя сумы, а толькі тыя, якія лічаць неабходным паказаць.

Адпаведна, жаданне ўбачыць рэальныя памеры фінансавых плыняў асобных гульцоў — яшчэ адно магчымае прымяненне пракладкі. Можна будзе экстрапаляваць гэтыя даныя на іншыя кампаніі і спытаць у іх: «А дзе грошы?» — лічыць адзін з кіраўнікоў вялікай ІТ-кампаніі. 

Цікава было б у гэтай гісторыі разумець і матывацыю арабаў, якія даюць хаб для краіны, супраць банкаў якой дзейнічаюць санкцыі. 

«На гэты конт пакуль што можна толькі спекуляваць. Наўрад ці працэнты на абслугоўванні беларускай айцішкі — гэта тыя грошы, якія ў прынцыпе заўважыць фінансавы сектар ААЭ. Але ёсць і іншыя інтарасанты. Адзін з пунктаў КРІ профільных чыноўнікаў у ААЭ — гэта прывод, арганізацыя работы ў краіне высокатэхналагічнага бізнэсу. У гэтым сэнсе, я думаю, з адміністрацыйнага боку існуе поўная падтрымка.

А калі казаць пра інтарэсы бізнэсу, то, атрымаўшы інфармацыю пра фінансавы стан кампаній беларускай айцішкі, арабы будуць мець разуменне, што з гэтага рабочае. І ўжо на падставе гэтай інфармацыі можна будзе прыкідваць, якую кампанію можна выкупіць, у якую зайсці капіталам — словам, на чым можна зарабіць. Пакуль што гэтага разумення ў арабаў няма, а атрымаюць яны яго, лічы, задарма», — разважае яшчэ адзін інфармаваны суразмоўца. 

Чытайце таксама:

Каго яшчэ ўзялі ў ПВТ і куды ідзе індустрыя на прыкладзе набору-2023

Юрый Мельнічак чамусьці знік з «дошкі гонару» ПВТ

Крыніцы: Янчэўскі прыдумаў, каб праграмістаў за данаты 2020-га не садзілі, але здзіралі кампенсацыю ў дзесяціразовым памеры

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
5
Ха-ха
6
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
8
0
Ттетл/адказаць/
08.06.2023
Выгляд прышыблены санкцыямі.
08.06.2023
*ion* nekali u Kamsamole Belaruskim pracavau....
0
Янка/адказаць/
08.06.2023
Невялікія нюансы:
1.У ланцугу банкаў-карэспандэнтаў арабскага банку новай структуры ў рамках палітыкі Know Your Customer даволі хутка узнікнуць пытанні да характару дзейнсаці новай буйной IT-зоркі "арабскага" паходжання і наўрадці яны пагадзяцца на дзейнасць пад назвай "фінансавыя і пасрэдніцкія паслугі ІТ-cэктару ў галіне абыходу міжнародных абмежаванняў".
2.Наўрадці рэзідэнты ПВТ нават пад прымусам пагадзяцца давяраць ўсе свае абароты неафіляванай з імі непразрыстай іншаземнай структуры з Блізкага Ўсходу - танней і бяспечней будзе релакавацца.
3.Калі пачнуцца фінансавыя спрэчкі арабскай праклдацы з кімсці з кліентаў арабскай структуры - ствараецца рызыка страт для ўсіх карыстальнікаў гэтай схемы.
4.Якім чынам бачыцца канверсія ў ААЭ з СКВ у "бяспечную валюту" (i у якую?) для далейшых трансфертаў у РБ?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930