Знайсці
06.06.2023 / 18:138РусŁacБел

Беларусь не выбралі ў Раду Бяспекі ААН

Беларусь не выбралі непастаянным сябрам Рады Бяспекі ААН на 2024-2025 гады. Беларусь атрымала 38 галасоў, Славенія — 153, як паведамляе reform.by.

Скрыншот трансляцыі. Крыніца: reform.by

На гэтае месца прэтэндавалі дзве краіны: Беларусь і Славенія. Пры гэтым Славенія вылучыла сваю кандыдатуру ў 2021 годзе, што абурыла беларускі бок.

Беларусь у 2007 годзе вылучыла сваю кандыдатуру на месца непастаяннага сябра Рады Бяспекі ААН на 2024-2025 гады ад Усходнееўрапейскай групы. На працягу пятнаццаці гадоў Рэспубліка Беларусь была адзіным кандыдатам ад групы.

9 снежня 2021 года сваю кандыдатуру на гэта ж месца ўнесла Славенія, хоць яшчэ ў 2017 годзе яна ўжо ўнесла ў групе сваю кандыдатуру на 2042-2043 гады.

Вылучэнне Славеніі ў якасці кандыдата ў непастаянныя сябры Рады Бяспекі ААН на 2024-2025 гады — палітызаванае рашэнне, як заявіў пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Валянцін Рыбакоў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Андрусь/адказаць/
06.06.2023
Трэба з пастаянных чальцоў Рады бяспекі ААН прыбраць расію - краіну, якая вызнана рэзалюцыяй ААН краінай-агрэсаркай. Як краіна-агрэсарка можа быць чальцом Рады бяспекі, калі яна стварыла такую жахлівую небяспеку ў свеце? Гэта ж проста нонсэнс! Тым больш, што расійская федэрацыя ўвогуле не мае легальных падставаў знаходзіцца сярод чальцоў ААН,  бо такая краіна не падавала заяўку ў гэтую арганізацыю і ніхто не прымаў рашэння пра яе прыём у ААН.   
0
Эннот/адказаць/
06.06.2023
А ООН на сегодня что то принципиально решает? Нет Зачем тогда взносы платить ?
0
Макей/адказаць/
07.06.2023
Як толькі дзе якія выбары, дзе галасы лічаць, лукашысты адразу ў палёце
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031