Знайсці
06.06.2023 / 22:0520РусŁacБел

У Канадзе ў лесе ноччу знялі на камеру два жудасныя напаўголыя сілуэты, якія харчаваліся трупам аленя

Адна з канадскіх мясцовых жыхарак выявіла непадалёк ад свайго дома труп аленя і вырашыла побач з ім паставіць камеру, каб даведацца аб магчымай наяўнасці драпежнікаў у акрузе. Аднак па сканчэнні ночы жанчына пабачыла здымкі і жахнулася.

Дзве напаўголыя жанчыны харчуюцца трупам аленя ноччу ў Канадзе. Фота: Kennedy News & Media

Жыхарка Канады Карынеа Стоўнхоўп падчас прагулкі на сваім кані каля свайго дома ўбачыла свежы труп аленя і вырашыла паставіць побач з ім камеру, каб паназіраць за магчымымі драпежнікамі, якія маглі б прыйсці па яго. Праз адну ноч Карынеа ўбачыла на здымках камеры дзвюх напаўголых жанчын, якія наўпрост харчаваліся трупам аленя.

Пра гэтую гісторыю расказала выданне Daily Mail са спасылкай на мясцовыя канадскія медыя.

Па словах Карынеі, ноччу да трупа аленя падышлі дзве напаўголыя і жудасныя на выгляд жанчыны, якія пачалі вырываць сырое мяса з трупа аленя і есці яго. У жанчын былі брудныя чорныя валасы і доўгія пальцы, а ў адной з іх кавалачак тканіны ледзь прыкрываў ягадзіцы. 

«Яны прыйшлі праз 10 хвілін пасля заходу сонца і, здаецца, пачалі есці труп аленя. Такое кожны дзень не ўбачыш, гэта вельмі моцна мяне напалохала. Тым больш, што гэта адбывалася ў дзвюх хвілінах ад майго дома. У мяне ёсць тры кані, і яны звычайна моцна нерваваліся ў гэтым месцы, і цяпер я разумею чаму», — падзялілася Карынеа Стоўнхоўп.

Інтэрнэт-карыстальнікі адрэагавалі на жудасныя кадры па-рознаму. Некаторыя, напрыклад, убачылі на гэтых жанчынах парыкі і выказалі здагадку, што ўсё гэта фэйк ці падстаноўка, бо нехта мог убачыць камеру і вырашыць пазабаўляцца перад ёй ноччу. 

«Другая частка карыстальнікаў, наадварот, успрыняла гэтую інфармацыю сур'ёзна і палічыла, што на кадрах маглі быць нейкія вядзьмаркі з мясцовага культу, пра які сталі часта хадзіць чуткі ў гэтай частцы Канады і паслядоўнікі якога выконваюць пэўныя рытуалы з трупамі розных жывёл. Апроч гэтай версіі, на думку людзей, на здымках мог быць хто заўгодна, у тым ліку злыя духі, звычайныя монстры, дэманы, псіхапаты ці нават вендыга», — прыводзіць цытаты карыстальнікаў выданне Daily Mail.

Цікава, што мясцовая паліцыя ў гэтым выпадку нічога зрабіць не можа, бо па законе тыя асобы на камеры не зрабілі нічога супрацьзаконнага.

Чытайце таксама:

10 «страшных» фільмаў для людзей, якія не любяць жахі

Рыбак вылавіў самага вялікага сома ў свеце. Яго даўжыня амаль тры метры

«Чайкі і спайс — не вельмі добрае спалучэнне». У Вялікабрытаніі птушкі пачалі красці спайс і абкуранымі нападаць на людзей

Марк Рыхтэр

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Питон/адказаць/
07.06.2023
канадская постанова
07.06.2023
Тоже мне загадка... Блэк-группа Immortal снимала норвежский клип в канадских горах; после съемок проголодались, заглянули  перекусить. Очевидно же. Вон Демонэз какой тощий.
0
Заблудились просто/адказаць/
07.06.2023
Это беженцы
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031