Знайсці
06.06.2023 / 16:374РусŁacБел

Міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу ўпершыню з верасня 2022 года расказаў пра расійскія страты

Паводле міністра абароны Расіі Сяргея Шайгу, за трое сутак падчас адбіцця наступлення УСУ (ён заявіў аб пачатку наступальных дзеянняў УСУ, якія расійская армія паспяхова нібыта адбівае) загінуў 71 расійскі вайсковец, 210 атрымалі раненні. У той жа час, па словах Шайгу, Украіна страціла каля 4 тысяч чалавек.

 Сяргей Шайгу. Фота: kremlin.ru

У апошні раз Шайгу паведамляў пра страты Расіі 21 верасня 2022 года. На той момант, па версіі Мінабароны РФ, падчас уварвання ва Украіну загінулі 5937 расійскіх вайскоўцаў.

Паводле яго, былі падбітыя 15 расійскіх танкаў, 9 бронемашын, 2 аўтамабілі і 9 гармат.

Далей расійскі міністр сканцэнтраваўся на агучванні страт Украіны.

Страты УСУ за тры дні наступу міністр абароны РФ ацаніў у 3715 вайскоўцаў, 52 танкі, 207 браніраваных машын, 134 аўтамабілі, 5 самалётаў, 2 верталёты.

«На працягу трох сутак украінскі рэжым распачаў даўно абяцаны наступ на розных участках фронту, выкарыстаўшы для гэтых мэтаў вялікую колькасць тэхнікі і жывой сілы. Ні на адным з участкаў праціўнік поспеху не дамогся, панёс значныя страты», — сказаў Сяргей Шайгу.

Паводле яго слоў, украінскія войскі пачалі будаваць на правым беразе Дняпра абарончыя пазіцыі, што, паводле Шайгу, гаворыць аб намерах перайсці да абароны.

Чытайце таксама:

Падаляк заявіў, што Масква «адбівае глабальны наступ, якога яшчэ няма»

Мінабароны Украіны назвала эпіцэнтрам баёў не той кірунак, пра які пішуць расіяне 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Железный Дровосек /адказаць/
06.06.2023
Мо гэтаму аленеводу орікс параіць замест гаварашчай скрыні канашэнкава. Там трохі не 15 танкаў.
2
a.hto.tam.idze/адказаць/
06.06.2023
Чаму не агучаны памеры стратаў украінскіх баявых камароў?
0
Айфон Плафоныч /адказаць/
06.06.2023
Страты расейцаў - 71 расейскіх вайскоўцаў памерлі ад смеху, пасля таго, як пачулі заяву Шайгу.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031