Знайсці
06.06.2023 / 11:162РусŁacБел

Як будуць складацца спісы тавараў для паралельнага імпарту

Адпаведны дакумент, які рэгулюе падрыхтоўку пераліку тавараў для паралельнага імпарту, апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.

Правілы прапісалі ў пастанове Савета міністраў №365 ад 3 чэрвеня.

Тавары будуць уносіць у спіс без дазволу праваўладальнікаў.

Каб унесці тавар, трэба абгрунтаваць яго недахоп на рынку ці недастатковасць беларускіх аналагаў такога тавару, прывесці інфармацыю аб аб'ёме і дынаміцы імпарту тавару і чаканым эфекце ад уключэння яго ў спіс для паралельнага імпарту.

Прапановы па таварах будуць рыхтаваць дзяржаўныя органы і арганізацыі, яны будуць улічваць таксама звароты грамадзян.

Пералікі тавараў будзе публікаваць Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
06.06.2023
Nihto i tak ni davedaeca.
07.06.2023
Так получается что беларусы все-таки хотят есть европейские шоколадки и другую продукцию, покупать технику европейскую раз нужен параллельный импорт. Надеюсь хоть по телеку не показывают, а то несостыковка получится типа западное нам не надо, есть свое, а тут какой-то импорт. Хочу чтоб страна была интегрирована в мировое сообщество, а не вот эти все параллельные импорты чтоб приближенные лукашенко набивали за счет народа карманы.  
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера